Еўропа () — у старажытнагрэчаскай міфалогіі багіня земляробства, дачка фінікійскага цара Агенора і Тэлефасы, сястра Кадма, маці Мінаса, Сарпедона і Радаманфа. Закаханы ў Еўропу Зеўс пад выглядам быка выкраў яе і пераплыў на Крыт, дзе Еўропа стала яго жонкай. Культ Еўропы існаваў у Фінікіі і на Крыце. Выкраданне Еўропы — часты сюжэт у выяўленчым мастацтве (антычны вазапіс, рымская мазаіка, фрэскі ў Пампеях, карціны Клода ​Ларэна, Рафаэля, Тыцыяна і інш.).

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Гераіні старажытнагрэчаскіх міфаў