Іспанскае нацыянальнае радыё (, скарочана RNE) — дзяржаўная грамадская радыёвяшчальная служба Іспаніі, радыёпадраздзяленне карпарацыі RTVE. Заснавана 19 студзеня 1937 года ў Саламанцы падчас Грамадзянскай вайны ў Іспаніі як радыёстанцыя лагера ваенных паўстанцаў; пасля іх перамогі стала дзяржаўным радыё франкісцкай Іспаніі. У перыяд дыктатуры Франсіска Франка RNE выконвала, сярод іншага, інфармацыйныя і прапагандысцкія функцыі, а да 1977 года мела манаполію на агульнанацыянальныя радыёнавінныя выпускі85 años de RNE // Ondas de ayer, RTVE. — 17 студзеня 2022.La radio sigue informando, acompañando y celebrando // RTVE. — 19 студзеня 2024..
З 2007 года непасрэднае аказанне дзяржаўнай грамадскай радыёслужбы ўскладзена на дзяржаўнае таварыства Sociedad Mercantil Estatal Radio Nacional de España, якое ўваходзіць у карпарацыю RTVE. Капітал RTVE цалкам належыць дзяржаве, пры гэтым закон замацоўвае аўтаномію кіравання і функцыянальную незалежнасць карпарацыі ад урада і дзяржаўнай адміністрацыіLey 17/2006, de 5 de junio, de la radio y la televisión de titularidad estatal // Boletín Oficial del Estado. — 2006. — № 134. — 6 чэрвеня. — BOE-A-2006-9958..
У 2026 годзе RNE аб'ядноўвае шэсць асноўных радыёсетак: Radio Nacional, Radio Clásica, Radio 3, каталонамоўную Ràdio 4, інфармацыйную Radio 5 і міжнародную Radio Exterior de EspañaRNE // Áreas de actividad, RTVE. — 17 ліпеня 2023.. Галоўны вытворчы цэнтр — «Дом радыё» () у Прада-дэль-Рэй, Пасуэла-дэ-Аларкон, у аўтаномнай супольнасці МадрыдLa Casa de la Radio de RNE cumple 50 años // RTVE. — 19 кастрычніка 2022..
Гісторыя
Заснаванне і Грамадзянская вайна
RNE была заснавана 19 студзеня 1937 года ў Саламанцы, дзе ў гэты час знаходзілася галоўная стаўка войскаў Франсіска Франка. Ініцыятарам стварэння станцыі быў ваенны і адзін з кіраўнікоў прапаганды паўстанцаў Хасэ Мільян-Астрай. Прыметнік Nacional у назве паходзіў ад саманазвы лагера паўстанцаў — . Першыя студыі размяшчаліся ў палацы Аная, дзе працавала Дзяржаўная дэлегацыя друку і прапаганды.
Першым дырэктарам стаў журналіст Хасінта Мікеларэна. Першапачатковы перадатчык Telefunken магутнасцю 20 кВт быў перададзены ўраду Франка нацысцкай Германіяй. Станцыя была створана найперш як сродак ваеннай інфармацыі і прапаганды; у эфіры перадаваліся ваенныя зводкі, звароты і іншыя матэрыялы паўстанцкага бокуGómez García, Salvador; Martín Quevedo, Juan. Radio Nacional de España en el laberinto franquista. La construcción de la radio estatal tras la Guerra Civil (1939-1945) // Historia y Comunicación Social. — 2020. — Vol. 25, № 1. — P. 101—112. — ..
14 чэрвеня 1937 года RNE стала галоўнай радыёстанцыяй паўстанцкага лагера і цэнтрам падрыхтоўкі інфармацыйна-прапагандысцкіх матэрыялаў для падкантрольных яму станцый. Пасля пераносу палітычнага і ваеннага цэнтра Франка станцыя некаторы час працавала ў Бургасе, а пасля заканчэння грамадзянскай вайны пераехала ў Мадрыд.
Франкісцкая дыктатура
Цэнтралізацыя і інфармацыйная манаполія
Пасля заканчэння грамадзянскай вайны дзяржаўнае радыё было перабудавана з ваеннага прапагандысцкага інструмента ў пастаянную агульнанацыянальную радыёвяшчальную сістэму. Даследчыкі Сальвадор Гомес Гарсія і Хуан Марцін Кеведа адзначаюць два асноўныя кірункі гэтай перабудовы: стварэнне цэнтралізаванай адміністрацыі дзяржаўнага радыё і развіццё перадавальнай інфраструктуры, якая павінна была забяспечыць ахоп тэрыторыі Іспаніі і вяшчанне за мяжу.
У першыя гады дыктатуры падпарадкаванасць радыёвяшчання некалькі разоў змянялася. У 1940—1941 гадах RNE адносілася да Падсакратарыята друку і прапаганды Міністэрства ўнутраных спраў, у 1941—1945 гадах — да Віцэ-сакратарыята народнай адукацыі пры Фаланзе, з 1945 года — да Міністэрства нацыянальнай адукацыі. У 1951 годзе радыёвяшчанне перайшло ў кампетэнцыю новага Міністэрства інфармацыі і турызму, якое кіравала дзяржаўнымі радыё і тэлебачаннем да апошніх гадоў франкісцкага рэжымуCervera Gil, Javier. Contra «el enemigo exterior». Las emisiones de Radio Nacional de España en francés (1945-1953) // Comunicación y Hombre. — 2005. — № 1. — P. 181—197. — ..
Пасля вайны была ўведзена сістэма дзяржаўнага кантролю над інфармацыйным радыёвяшчаннем. RNE атрымала выключнае права на падрыхтоўку агульнанацыянальных інфармацыйных выпускаў, а прыватныя радыёстанцыі абавязваліся ў вызначаны час падключацца да сігналу RNE і рэтрансляваць яе Diario Hablado. Гэтыя выпускі ў размоўнай мове называлі el parte — назва паходзіла ад ваенных зводак часоў грамадзянскай вайны. Інфармацыйная манаполія RNE захоўвалася да 1977 годаNieto González, Miguel Ángel. La censura radiofónica (1936—1977). — Madrid: CEU Ediciones, 2008..
У 1940-я гады франкісцкія ўлады адначасова стваралі адзіную сетку дзяржаўных перадатчыкаў. Істотную ролю ў гэтым працэсе адыграла сетка REDERA (). Адным з ключавых праектаў стаў перадавальны комплекс у Арганда-дэль-Рэй каля Мадрыда, прызначаны як для ўнутранага, так і для міжнароднага вяшчання.
Сярэднехвалевы цэнтр у Арганда-дэль-Рэй быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1944 годзе, а ў красавіку 1945 года там была завершана кароткахвалевая частка комплексу. Яна істотна павялічыла магчымасці RNE весці прапагандысцкае і інфармацыйнае вяшчанне на Еўропу, Амерыку і іншыя рэгіёны.
Пашырэнне сеткі
Пасля міжнароднай ізаляцыі першых пасляваенных гадоў становішча Іспаніі паступова змянялася. У 1955 годзе RNE ўступіла ў Еўрапейскі вяшчальны саюз. У канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў пашыралася выкарыстанне FM, стэрэафанічнага гуку і тэрытарыяльных перадавальных цэнтраў.
У 1960 годзе пачала працу асобная сетка Radio Peninsular, якая, у адрозненне ад асноўнай дзяржаўнай праграмы, мела камерцыйную рэкламу і значную долю музычна-забаўляльнага вяшчання. У 1960-я гады была таксама сфарміравана сетка магутных рэгіянальных перадатчыкаў, звязаных з цэнтральнымі студыямі ў Мадрыдзе, але здольных выпускаць уласныя рэгіянальныя праграмы.
22 лістапада 1965 года пачаў вяшчанне Segundo Programa de RNE — спецыялізаваны канал класічнай і сучаснай акадэмічнай музыкі, пазней вядомы як Radio 2, а з 1994 года як Radio ClásicaRadio Clásica (RNE): seis décadas de compromiso cultural y artístico // RTVE. — 7 студзеня 2026..
У 1971 годзе ў Наблехасе ў правінцыі Таледа быў адкрыты новы магутны кароткахвалевы перадавальны цэнтр для міжнароднага вяшчання. 20 кастрычніка 1972 года ў Прада-дэль-Рэй быў адкрыты «Дом радыё» — новы цэнтральны комплекс RNE плошчай каля 30 тысяч м², у якім упершыню былі сканцэнтраваны асноўныя тэхнічныя і вытворчыя службы радыё.
Пераход да дэмакратыі і сучасны перыяд
Пасля смерці Франка і пачатку дэмакратычных рэформаў змяніліся як прававы статус, так і рэдакцыйная мадэль дзяржаўнага радыё. 25 кастрычніка 1977 года была адменена абавязковая рэтрансляцыя прыватнымі радыёстанцыямі інфармацыйных выпускаў RNE; ад гэтага часу прыватныя станцыі атрымалі права ствараць уласныя інфармацыйныя рэдакцыі.
13 снежня 1976 года ў Каталоніі пачала вяшчанне Ràdio 4 — першая пасля грамадзянскай вайны дзяржаўная радыёстанцыя, праграмы якой цалкам ішлі на каталанскай мовеRadio 4 cumple 50 años // RTVE. — 6 мая 2026.. У 1979 годзе на ўсю Іспанію была пашырана трэцяя праграма RNE, якая атрымала назву Radio 3 і паступова спецыялізавалася на сучаснай музыцы, моладзевай і альтэрнатыўнай культуры.
У 1979 годзе спыніла працу большая частка сеткі Radio Peninsular. У 1980-я гады дзяржаўная радыёсістэма была рэарганізавана ў складзе дзяржаўнага RTVE, а ў 1989 годзе рэшткі асобнай сеткі Radiocadena Española былі далучаны да RNE і сталі асновай Radio 5. 18 красавіка 1994 года Radio 5 была пераўтворана ў першую агульнаіспанскую сетку бесперапыннага інфармацыйнага вяшчання — Radio 5 Todo NoticiasRadio 5: 30 años de servicio público Todo Noticias // RTVE. — 12 красавіка 2024..
Закон 17/2006 рэарганізаваў дзяржаўнае радыё і тэлебачанне ў сучасную карпарацыю RTVE і замацаваў грамадскія функцыі яе радыё- і тэлевяшчання: аб'ектыўнае, дакладнае і плюралістычнае інфармаванне, садзейнічанне грамадскай дыскусіі, тэрытарыяльнай згуртаванасці і моўна-культурнай разнастайнасці Іспаніі. З 2007 года RNE дзейнічае як радыёвяшчальная частка гэтай сістэмы.
У 2020-я гады RNE пашырае лічбавае вяшчанне ў стандарце DAB+ і распаўсюджанне праграм праз інтэрнэт-платформу RNE Audio. У ноч з 29 на 30 снежня 2025 года RNE пасля 88 гадоў выкарыстання спыніла ўнутранае вяшчанне на сярэдніх хвалях; нацыянальныя сеткі працягнулі працу на FM, DAB+ і праз інтэрнэтCómo escuchar RNE tras el fin de sus emisiones en Onda Media // RTVE. — 9 снежня 2025..
Замежнае вяшчанне
Станаўленне
Вяшчанне RNE для замежнай аўдыторыі ўзнікла яшчэ падчас франкісцкай дыктатуры і спачатку было непасрэдна звязана з дзяржаўнай інфармацыйнай і прапагандысцкай палітыкай. Рэгулярныя кароткахвалевыя перадачы RNE пачаліся 15 сакавіка 1942 года. Сучасная назва міжнароднай службы — Radio Exterior de España — у той час яшчэ не выкарыстоўвалася і была прынята толькі ў 1978 годзе80 años de Radio Exterior // Documentos RNE, RTVE. — 17 сакавіка 2022..
Даследаванне Хаўера Сэрвэры Хіля, заснаванае на сцэнарыях і адміністрацыйных матэрыялах з Галоўнага адміністрацыйнага архіва ў Алькала-дэ-Энарэсе, паказвае, што 14 снежня 1944 года RNE пачала сістэматычную замежную праграму па-іспанску для Амерыкі і на шэрагу іншых моў. У канцы Другой сусветнай вайны адной з галоўных задач гэтых перадач было паляпшэнне міжнароднага вобраза франкісцкай Іспаніі і супрацьдзеянне замежнаму антыфранкісцкаму вяшчанню.
Англійская і французская праграмы працягваліся прыкладна па паўгадзіны і мелі найбольш разгорнуты прапагандысцкі кампанент. Акрамя іх, у вывучаным Сэрвэрам комплексе дакументаў сустракаюцца карацейшыя перадачы на італьянскай, нямецкай, славацкай, арабскай, румынскай, венгерскай, польскай, рускай, украінскай і беларускай мовах, а таксама спецыяльныя праграмы па-іспанску для Амерыкі і па-англійску для ЗША. Змест не быў простым перакладам адной праграмы: матэрыялы падбіраліся асобна для розных моўных аўдыторый.
У першыя пасляваенныя гады міжнародныя перадачы былі адным з інструментаў знешняй палітыкі франкісцкай дзяржавы. У французскай службе інфармацыйныя выпускі спалучаліся з каментарамі пра палітыку, культуру і міжнародныя справы, што павінны былі падкрэсліваць дасягненні франкісцкай Іспаніі і аспрэчваць крытыку дыктатуры з-за мяжы. З канца 1940-х гадоў у сувязі з Халоднай вайной усё большае месца ў замежным вяшчанні заняла антыкамуністычная тэматыка.
Вяшчанне на Цэнтральную і Усходнюю Еўропу
Пасля ўсталявання камуністычных рэжымаў у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы RNE пачала супрацоўнічаць з палітычнымі эмігрантамі з гэтых краін. Даследчыца Матыльдэ Эйроа адзначае, што ў Іспаніі пасля 1949 года ўзнікла цэлая сетка друкаваных і радыёвяшчальных праектаў усходнееўрапейскай антыкамуністычнай эміграцыі, якія падтрымліваліся іспанскімі дзяржаўнымі і каталіцкімі ўстановаміEiroa San Francisco, Matilde. Una mirada desde España: mensajes y medios de comunicación de los refugiados de Europa del Este // Estudios sobre el Mensaje Periodístico. — 2011. — Vol. 17, № 2. — P. 479—497. — ..
У 1948 годзе RNE даручыла езуіту Санцьяга Марыльё Трывіньё арганізацыйнае і кансультацыйнае забеспячэнне антыкамуністычных перадач на мовах Славакіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Румыніі, Расіі і Украіны. У гэтым першапачатковым пераліку беларуская мова не называеццаOrella Martínez, José Luis; Legorburu Hortelano, José María. «Tutaj, Radio Madryt». Las emisiones radiofónicas de la propaganda polaca desde España durante la Guerra Fría (1949-1975) // Aportes. Revista de Historia Contemporánea. — 2025. — Vol. 40, № 117. — P. 73—101.. 12 студзеня 1949 года, напрыклад, пачалася рэгулярная польская праграма Radio Madryt, якую рыхтавалі польскія эмігранты ў межах Замежнай службы RNE.