Пара́фія Ма́ці Бо́жай Фаці́мскай — грэка-каталіцкая парафія ў горадзе Гродна. Уваходзіць у склад Цэнтральна-заходняга протапрэзбітэрыята Беларускай грэка-каталіцкай царквы (БГКЦ).
Гісторыя Рэлігійная супольнасць была створана ў кастрычніку 1992 года. Першапачаткова парафія налічвала 15 чалавек, але ўжо да 1998 года колькасць вернікаў узрасла прыкладна да 80 чалавек.
Парафіяльная капліца працуе ў звычайным доме, які быў спецыяльна пераабсталяваны пад царкву і можа змясціць не больш за 35 чалавек. На ўчастку зямлі каля капліцы вернікі распачалі будаўніцтва новага ўласнага храма. Аднак з-за некаторых недакладнасцей у афармленні дакументаў будаўнічыя працы былі спынены дзяржаўнымі ўладамі.
Пробашчы і святары Спіс пробашчаў парафіі: кастрычнік 1992 — канец 2005 года — айцец Віктар Данілаў (пасвечаны ў 1976 годзе, у чэрвені 2000 года ўзведзены ў протапрэзбітары; у канцы 2005 года сышоў на спачын і пераехаў у Расію). з 2006 года — айцец Андрэй Крот.
Крыніцы
Катэгорыя:Парафіі Беларускай грэка-каталіцкай царквы Катэгорыя:Хрысціянства ў Гродне Катэгорыя:З’явіліся ў 1992 годзе