Пара́фія Хрыста́ Зба́ўцы — грэка-каталіцкая парафія ў горадзе Віцебску. Уваходзіць у склад Усходняга протапрэзбітэрыята Беларускай грэка-каталіцкай царквы (БГКЦ).

Гісторыя Рэлігійная супольнасць была ўтворана ў 1992 годзе. У 1997 годзе вернікамі быў набыты дом па вуліцы Войкава, 6А, у якім размясцілася парафіяльная капліца і які паступова пачалі перабудоўваць у храм Уваскрасення Хрыстовага.

Да 2001 года парафія не мела ўласнага настаяцеля. У гэты перыяд раз на тыдзень у Віцебск прыязджалі служыць літургію манахі-студыты з Полацка. На момант прызначэння першага пастаяннага святара на набажэнствы збіралася каля 10 чалавек. З часам супольнасць пачала расці, і да 2012 года колькасць пастаянных прыхаджан дасягнула прыкладна 50 чалавек.

Пробашчы і святары Спіс пробашчаў парафіі: з кастрычніка 2001 года — айцец Зміцер Грышан (Дзмітрый Грышан).

У парафіі таксама служыў айцец Аляксей Варанко. Ён выконваў абавязкі дыякана з 9 сакавіка 2013 года па 21 жніўня 2016 года, а з 21 жніўня 2016 года з'яўляецца святаром.

Крыніцы

Катэгорыя:Парафіі Беларускай грэка-каталіцкай царквы Катэгорыя:Хрысціянства ў Віцебску Катэгорыя:З'явіліся ў 1992 годзе