Максім Аляксеевіч Антановіч () — расійскі філосаф, публіцыст, літаратурны крытык.

Біяграфія Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1859). З 1861 года — літаратурны крытык часопіса «Современник». Крытыкаваў агнастыцызм Канта і Шапенгаўэра, пазітывізм і гегельянства рускіх філосафаў-ідэалістаў, славянафільскія ідэі нацыянальнай выключнасці, тэорыю «чыстага мастацтва». Яго светапогляд будаваўся на антрапалагічным прынцыпе, паводле якога чалавек — цэнтр сусвету, вянец прыроды, зыходны пункт вывучэння аб’ектыўнай рэальнасці; адсюль неабходнасць пашырэння ведаў, паляпшэння ўмоў жыцця людзей, правядзення сацыяльных пераўтварэнняў.

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Філосафы Расіі