Булола () — горад ва ўсходняй частцы Папуа — Новай Гвінеі, у правінцыі Маробэ. Размешчаны на рацэ Булола (прыток ракі Маркем), за 32 км на паўночны захад ад горада Вау і за 43 км на поўдзень ад Лаэ, на вышыні 793 м над узроўнем мора..

Насельніцтва Па дадзеных на 2013 год колькасць насельніцтва горада складала 23 910 чалавек.. Дынаміка колькасці насельніцтва горада па гадах: + 1980 1990 2000 2013 6 730 7 421 12 912 23 910

Эканоміка і транспарт Раней у раёне горада ажыццяўлялася здабыча золата. Сёння асновай эканомікі з’яўляецца лясная прамысловасць. Пачынаючы з 1950-х гадоў Булола злучаны з портам Лаэ аўтамабільнай дарогай. Невялікі аэрапорт.

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Папуа — Новай Гвінеі