Бітва пры Вау () — баі паміж японскімі і аўстралійскімі войскамі за аўстралійскую базу ў Вау, эпізод Новагвінейскай кампаніі на ціхаакіянскім тэатры ваенных дзеянняў.

Перад баямі У 1942 годзе японскія войскі здолелі высадзіцца ў сектарах Саламаўа і Лаэ на Новай Гвінеі, дзе яны стварылі плацдармы для высадкі войскаў, прыпасаў і тэхнікі з мэтай захопу Порт-Морсбі. Пасля няўдач іх наступленняў на Какодскай сцяжыне, затым у заліве Мільн і асабліва пасля поспехаў аўстралійска-амерыканскай высадкі на участку Буна-Гона за 200 км на паўднёвы ўсход, японскае камандаванне хацела ўзяць пад кантроль невялікую аўстралійскую базу ў Вау, якую абаранялі аўстралійцы колькасцю каля 250 чалавек. Вау, дзякуючы свайму стратэгічнаму становішчу, мог стаць дапаможнай базай для саюзнікаў, каб пагражаць японскім пазіцыям у Саламаўа і Лаэ на ўсходзе.

Ход баёў Пакінуўшы базу ў Рабаўле 6 студзеня 1943 года, японскі полк атрымаў задачу ўзяць пад кантроль Вау. Пасля паветраных атак, у выніку якіх было патоплена адно з яго транспартных суднаў і каля 360 з 1100 салдат і матросаў, 7 студзеня японскі атрад прыбыў у Лаэ, а з 10 па 16 студзеня быў перавезены на баржах у Саламаўа.

Да таго часу, калі 28 студзеня японскія войскі, пасля перасячэння горнага раёна, дасягнулі раёна Вау, аўстралійскія часткі ў перыяд з 19 по 29 студзеня былі значна і паступова ўзмоцнены па паветры амерыканскай авіяцыяй з Порт-Морсбі.

У наступных баях, нягледзячы на атакі з нечаканага для аўстралійцаў напрамку, японцы не змаглі ўзяць Вау, які цяпер быў празмерна абаронены, і былі вымушаны пачаць адступленне да Саламаўа.

База Вау пазней выкарыстоўвалася саюзнікамі ў якасці пункта пераправы для кампаніі Саламаўа-Лаэ.

Крыніцы Australian Army (1943). Jungle Victory: An Official Story of the Australian Soldier in the Wau-Salamaua Campaign January 1943 – September 1943. Australian Army. OCLC 220456019. Bradley, Phillip (2008). The Battle for Wau: New Guinea's Frontline 1942–1943. Melbourne: Cambridge University Press. ISBN 978-0-521-89681-8. OCLC 180989632. Gamble, Bruce (2010). Fortress Rabaul: The Battle for the Southwest Pacific, January 1941 – April 1943. Minneapolis, Minnesota: Zenith Press. ISBN 978-0-7603-2350-2. OCLC 437298983.

Катэгорыя:Бітвы вайны на Ціхім акіяне Катэгорыя:Бітвы Аўстраліі Катэгорыя:Студзень 1943 года