Фіншхафен () — горад ва ўсходняй частцы Папуа — Новай Гвінеі, у правінцыі Маробэ. Названы ў гонар нямецкага навукоўца Ота Фінша. Размешчаны на паўвостраве Х’юан, прыкладна за 50 мільна ўсход ад горада Лаэ.

Гісторыя Заснаваны 5 лістапада 1885 года. З моманту заснавання да 1891 года з’яўляўся першай штаб-кватэрай Германскай Новагвінейскай кампаніі.

У верасні — кастрычніку 1943 года за горад адбывалася маштабная бітва паміж японскімі і аўстралійскімі войскамі — — падчас якой горад быў адбіты аўстралійцамі ў японцаў. Японскае контрнаступленне было сарвана, пасля чаго пачалася высадка на востраў буйных саюзных сіл для далейшага развіцця наступлення на востраў.

Насельніцтва Па дадзеных на 2013 год колькасць насельніцтва горада складала 1240 чалавек.. Дынаміка колькасці насельніцтва горада па гадах: + 1990 2013 700 1240

Паром 2 лютага 2012 года за 16 км ад горада Фіншхафен затануў паром MV Rabaul Queen, які накіроўваўся з Кімбэ ў Лаэ. У момант трагедыі на борце парома знаходзілася больш за 558 чалавек, але паром быў разлічаны толькі на 310 пасажыраў. 237 пасажырам удалося выратавацца; зніклымі без вестак лічацца больш за 320 чалавек..

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Папуа — Новай Гвінеі