Кіета () — горад на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы вострава Бугенвіль (аўтаномны рэгіён Бугенвіль).

Размешчаны на беразе заліва Арава (таксама вядомага як гавань Рава). Аснову гаспадарчай дзейнасці складаюць гандаль какавай, копрай і, у меншай ступені, золатам. Горад мае порт з доўгім прычалам, які прымае прыбярэжныя судны і аўстралійскія грузавыя рэйсы.

Кіета ўтварае адзіную агламерацыю з двума прылеглымі пасёлкамі — Найрові і Таніва, якія пашырыліся ў выніку росту горназдабыўной актыўнасці ў ваколіцах. Недалёка размешчаны гарады Пангуна і Арава, гістарычна звязаныя з распрацоўкай медна-залатога радовішча Пангуна.

У 1988 годзе на Бугенвілі пачалося сепаратысцкае паўстанне, якое прывяло к маштабным разбурэнням інфраструктуры, асабліва ў раёнах Кіета і Арава. Услед за шматгадовым канфліктам у 2001 годзе было падпісана мірнае пагадненне, а затым быў заснаваны аўтаномны рэгіён Бугенвіль з шырокай ступенню самакіравання.

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Папуа — Новай Гвінеі