Каінанту () — горад на паўночным усходзе Папуа — Новай Гвінеі, у правінцыі Істэрн-Хайлендс. Горад размешчаны прыкладна за 170 км ад горада Лаэ і за 90 км ад горада Гарока (па аўтадарогах), недалёка ад даліны Аіюра, на вышыні 1552 м над узроўнем мора.
Насельніцтва Па дадзеных на 2013 год колькасць насельніцтва горада складала 12 709 чалавек.
Дынаміка колькасці насельніцтва горада па гадах: + 1990 2000 2013 3 800 6 723 12 709
Інфраструктура Школа, бальніца, паліцэйскі ўчастак, раённы суд і інш. Каінанту з’яўляецца важным гандлёвым цэнтрам для жыхароў навакольных вёсак, якія прадаюць тут сваю сельскагаспадарчую прадукцыю.
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Папуа — Новай Гвінеі