Кокапа — горад на паўночна-ўсходнім краі вострава Новая Брытанія, Папуа — Новая Гвінея. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Усходняя Новая Брытанія і аднайменнай . Насельніцтва — 20 300 чал. (паводле перапісу 2000 года)Populstat.info .

Геаграфія і клімат Горад размешчаны на беразе праліва Святога Георгія, за 20 км на ўсход ад горада Рабаул.

Гісторыя Заснаваны нямецкімі каланістамі ў канцы XIX стагоддзя пад назвай Хербертсхёэ ()Deutsches Koloniallexikon. Hrsg. von Heinrich Schnee. — Leipzig: Quelle & Meyer 1920. — 3 Bde. Да 1910 года тут размяшчалася германская каланіяльная адміністрацыя. На мяжы XIX—XX стагоддзяў у Хербертсхёэ пражывала і вяла сваю дзейнасць вядомая прадпрымальніца Эма Форсайт, вядомая таксама як «Каралева Новай Гвінеі»Isimel Puipui: Kokopo Urban Local Level Government . In: Local Government Managers Australia. Abgerufen am 9. Juni 2010 (PDF)..

У 1918 годзе горад разам з былой германскай калоніяй па выніках Першай сусветнай вайны перайшоў пад кіраванне брытанскага дамініёна Аўстраліі. У 1949 годзе абедзве часткі Папуа — Новай Гвінеі былі аб’яднаны ў агульае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне, кіраванае з Аўстраліі. З 1975 года Кокапа ў складзе незалежнай Папуа — Новай Гвінеі.

19 верасня 1994 года адбылося вывяржэнне вулкана Тавурвур; сталіца правінцыі была перанесена з Рабаула ў Кокапа.

Насельніцтва Горад размешчаны на беразе праліва Святога Георгія, за 20 км на ўсход ад горада Рабаул.

+ Змяненне колькасці насельніцтва Год (перапіс або ацэнка) Колькасць 1980 2200 1990 3200 2000 20 300

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Папуа — Новай Гвінеі