Засаўка — рухомая драўляная або жалезная прылада для замыкання дзвярэй, брам, веснічак і г.д. Выглядае як драўляная або металічная планка, якая рухаецца ў кранштэйнах, усталяваных на дзвярах (створцы брамы) і дзвярной раме. на дзвярах з засаўкай выкарыстоўваліся яшчэ ў Старажытным Егіпце .

У засаўках варот могуць быць адтуліны для .

Гісторыя

Самыя раннія згадкі «засавак» у беларускіх крыніцах звязаны з фартыфікацыяй. У інвентары Мірскага замка ад 1688 года сказана: «Уваходзячы да замка мураваны рэдут, падвойныя вароты на бегунах з форткай, абабітыя жалезнымі цвікамі, фортка на завесах з вялікім жалезным прутом для замыкання і двума навяснымі замкамі.»Калнін В. В. Як не трапіць у пастку пры Мірскім замку. У інвентары 1681 года іншае апісанне: «самі вароты закладаюцца дубовым брусам, які ўваходзіць у два клямры ў канцы і пасярэдзіне». Гэта паказвае на выкарыстанне масіўных засавак для фіксацыі створак варот.

У Слуцкай цытадэлі інвентар 1687 года згадвае падвойныя дубовыя вароты равеліна на чатырох жалезных завесах і масіўныя дубовыя вароты глаўнай брамы цытадэлі, падбітыя жалезнымі цвікамі, якія трымаліся трох моцных завесахInwentarz fortec i zamków w Słucku, 1687. AGAD. AR. Dz. XXV. Nr. 3834/2. Надрукаваны ў: Mikulski W., Zawadzki J. Opisy zamków białoruskich. Warszawa, 1999; Rewizja miasta Słuck, 1765. AGAD. AR. Dz. XXV. Nr. 3839/a. Інвентар 1765 г. слова ў слова паўтарае: Inwentarz miasta Słuck, 1767. AGAD. AR. Dz. XXV. Nr. 3841/1.Волкаў М. Слуцкая цытадэль XVII–XVIII ст..

Падобныя прылады

За́крутка — фіксуючая прылада ў выглядзе бруска, які круціцца на цвіку, убітым у што-небудзь. Клямка (ад с.-в.-ням. klamm) — фіксуючая прылада ў выглядзе пласціны з рычагом, які, у адрозненне ад засаўкі, адным канцом замацаваны на восі і можа падымацца і апускацца.  — засаўка накладнога або ўразнога замка, якая забяспечвае замыканне, уваходзячы ў шчыліну ў дзвярной раме. Шпінгалет (праз і з  — «запорная ручка акна», літар.— «іспаначка») — засаўка ў выглядзе металічнага стрыжня або пласціны з бакавым рычагом. Выкарыстоўваецца для замыкання фортак, аконных рам і .

Крыніцы

Катэгорыя:Замкі (прылады) Катэгорыя:Дзвярная фурнітура