Маліпудзі Мангапаці Палам Раджу () — індыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Займаў пасады міністра па развіцці чалавечых рэсурсаў і міністра абароны. Абіраўся дэпутатам 9-га, 14-га і 15-га скліканняў Лок сабха Індыі ад выбарчай акругі Какінада ў штаце Андхра-Прадэш. Член Індыйскага нацыянальнага кангрэсаHis father M.S. Sanjeeva Rao former Minister Union of India. He was eminent electronic engineer in India. He was very close to Indira Gandhi Family. Pallam Raju Grand Father Mallipududi Mangapathi Pallam Raju Freedom Fighter in Madras Combined State. He was follower of Mahatma Gandhi, and Pandit Jawajar lal Nehru. He was elected as a PCC president in after independence. He served as a Cabinet Minister in Tanguturi Prakasam and Neelam Sanjeeva Reddy Cabinets. Home: Ministry of Human Resource Development : Government of India.

Біяграфія Нарадзіўся ў Пітхапураме (штат Андхра-Прадэш) у сям’і палітыкаў, Яго дзед, Маліпудзі Палам Раджу, быў удзельнікам незалежніцкага руху супраць брытанскага валадарства, а бацька, Санджыві Раа, — дэпутатам парламента.

У 1979 годзе скончыў дзяржаўную школу Хайдарабада ў Бегумпеце. У 1983 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў галіне электронікі і тэлекамунікацый ва Універсітэце Андхра ў Вішакхапатнаме. Пазней, у 1985 годзе, атрымаў ступень магістра дзелавога адміністравання ў школе бізнесу і менеджменту Фокса пры Універсітэце Тэмпл. Быў курсантам Нацыянальнага кадэцкага корпуса і захопленым спартсменам. Прадстаўляў сваю школу і каледж на некалькіх спартыўных і футбольных турнірах у краіне.

Як інжынер-электроншчык і спецыялістам па камунікацыях працаваў у Філадэльфіі і Бостане (ЗША), а таксама ў Осла (Нарвегія). У 1985—1986 гадах — навуковы супрацоўнік Універсітэта Тэмпл. У 1986—1987 гадах — навуковы супрацоўнік працаваў кансалтынгавай фірмы Federal Group Incorporated. Быў каардынатарам продажаў у міжнародным падраздзяленні кампутарнай кампаніі Norsk Data AS (Нарвегія). У 1999 годзе заснаваў і кіраваў індыйскім падраздзяленнем TTM (India) Private Limited (ASIC Design Services), амерыканскай кампаніі па праектаванні мікрасхем, у Секундерабадзе (штат Андхра-Прадэш).

У 1989 годзе атрымаў перамогу на парламенцкіх выбарах у Індыі, стаўшы самым маладым членам парламента ў 9-м скліканні Лок сабха. Быў членам Камітэта па навуцы і тэхналогіях і Кансультатыўнага камітэта Міністэрства харчовай прамысловасці. З 1994 па 1997 год — член савета дырэктараў Indian Airlines і Air India. З 1995 па 2000 год — генеральны сакратар камітэта Кангрэса Андхра-Прадэш. З 1997 па 2000 год — член Усеіндыйскага камітэта Кангрэса. У 2000 годзе стаў старшынёй навукова-тэхнічнага аддзела камітэта Кангрэса штата Андхра-Прадэш.

На працягу другога дэпутацкага тэрміну (з 2004 па 2009) быў членам Камітэта па агульных пытаннях і членам Камітэта па прадстаўленых дакументах, старшынёй дэпартамента планавання і каардынацыі палітыкі ва Усеіндыйскім камітэце Кангрэса. Са жніўня 2004 года па студзень 2006 год займаў пасаду старшыні Пастаяннага парламенцкага камітэта па інфармацыйных тэхналогіях. У студзені 2006 года быў прызначаны міністрам абароны.

У кастрычніку 2012 года стаў міністрам развіцця чалавечых рэсурсаў Саюза.

Крыніцы

Катэгорыя:Міністры абароны ІндыіКатэгорыя:Члены Індыйскага нацыянальнага кангрэса