Глорыя Холдэн (; ) — амерыканская актрыса.

Біяграфія Глорыя Холдэн нарадзілася ў Лондане, але яшчэ дзіцем была перавезена ў ЗША, яе сям’я пасялілася ў Пенсільваніі. Акцёрскую адукацыю яна атрымала ў Амерыканскай акадэміі драматычнага мастацтва ў Нью-Ёрку. Яе дэбют адбыўся на тэатральнай сцэне, а на пачатку 1930-х яна ўжо грала невялікія ролі на Брадвеі. У той жа час Холдэн упершыню з’явілася на вялікім экране, выканаўшы ў 1936 году сваю першую буйную, і найболей вядомую за ўсю кар’еру роля — вампіршу графіню Марыю Зелеску ў фільме жахаў «Дачка Дракулы». Праз год у актрысы была яшчэ адна характэрная роля — Александрын Золя ў біяграфічнай драме «Жыццё Эміля Заля», ганараванай трох прэмій Амерыканскай кінаакадэміі. На працягу 1940-х і 1950-х гадоў Холдэн працягвала даволі шмат здымацца, а ў 1958 годзе завяршыла сваю кар’еру, выканаўшы сваю апошнюю ролю ў рамантычнай камедыі Блэйка Эдвардса «Прыемныя адчуванні».

Актрыса двойчы была замужам. Ад першага мужа яна нарадзіла сына Лары Холдэна, як і маці які стаў акцёрам пад псеўданімам Глен Корбет. Яе ўнучка, Лоры Холдэн, таксама пайшла па яе слядах, стаўшы вядомай па сваіх ролях у серыялах «Сакрэтныя матэрыялы» і «Хадзячыя мерцвякі». Са сваім другім мужам Глорыя Холдэн пражыла з 1944 года да сваёй смерці ад сардэчнага прыступу ў 1991 годзе.

Катэгорыя:Актрысы тэатра ЗША