Сент-Томас () — прыход Барбадfса. Сент-Томас разам з прыходам Сент-Джордж не мае выхаду да мора.

У раёне Сцёрджэс знаходзіцца некалькі трансляцыйных антэн для ўсяго Барбадаса.

Геаграфія Сент-Томас знаходзіцца ў цэнтры вострава Барбадас, выхаду да мора не мае. Мяжуе з прыходамі Сент-Джордж на паўднёвым усходзе, з Сент-Эндру на паўночным усходзе, з Сент-Майклам на паўднёвым захадзе, з Сент-Джэймсам на захадзе і з Сент-Джозефам на ўсходзе. Сент-Томас уключае ў сябе раён Сцёрджэс.

Населеныя пункты Сент-Томас не мае гарадоў, бо ўсе гарады Барбадаса знаходзяцца ў прыходах Крайст-Чэрч, Сент-Майкл, Сент-Пітэр і Сент-Джэймсе. У цэнтры Сент-Томаса знаходзіцца вёска Уэлчмен-Хол. Сталіцай прыхода з’яўляецца вёска Хілебі.

Адукацыя У 1997 годзе урад Барбадаса разам з Міністэрствам адукацыі адкрыў у Сент-Томасе «Сярэднюю школу Сент-Томас», якая стала «папярэдніцай» сучаснай «Сярэдняй школы Вогана Лестэра».

У Сент-Томасе ёсць школа «Чэленар» — школа для дзяцей і дарослых з асаблівасцямі разумовага развіцця.

Славутасці Самымі папулярнымі славутасцямі Сент-Томаса з’яўляюцца Мараўская царква ў Кліфтан-Хіле, Царква Шэран Маравіян і пячора Харысана.

Крыніцы

Катэгорыя:Барбадас Катэгорыя:Прыходы Барбадаса