Сямібаяршчына - умоўная (уведзеная з 1831 г.) назва групы вышэйшай маскоўскай арстакратыі, якая зрынула цара Васіля Шуйскага 27 чэрвеня / 17 ліпеня 1610 г. пасля таго, як яго войскі прайгралі Клушынскую бітву падчас вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гадоў. Пасля перамоваў дума пагадзілася на ўваход войскаў С. Жалкеўскага ў Маскву, далучыўшы іх да гарнізона і сваіх сілаў. Дэлегацыя ад Думы перадала маскоўскія царскія сімвалы, маскоўскія баяры і насельніцтва прысягнулі і прызналі сваім гаспадаром і вялікім князем маскоўскім Уладзіслава Жыгімонтавіча Вазу. Ад яго імя, як абсалютна легальны ўрад (пачаткова прызнаныя на большай частцы тэрыторый) афіцыйна кіравалі ў Маскоўскай дзяржаве 1610 - 1613 г.

Пярэднюю лаву маскоўскай Баярскай думы якая зрабілася. Сямібаяршчынай, складалі старэйшыны маскоўскіх баярскіх родаў: князі Фёдар Мсціслаўскі (кіраўнік ураду, старэйшы з маскоўскіх Гедымінавічаў), Іван Варатынскі (старэйшы з чарнігаўскіх Рурыкавічаў), Іван Трубяцкі (Гедымінавіч), Андрэй Галіцын (Гедымінавіч), Барыс Лыкаў Абаленскі (падмаскоўскія чарнігаўскія Рурыкавічы), а таксама баяры Іван Раманаў і Фёдар Шарамецьеў . З-за хваляванняў і рабавання усімі ўзброеннымі бакамі простага насельніцтва падчас Смутнага часу з 1598 па 1613 год В. Шуйскі (1606–1610 ) ніколі не быў вельмі папулярным і не мог эфектыўна кіраваць па-за межамі самой сталіцы. Сямёра скінулі яго з пасада, і ён быў гвалтоўна пастрыжаны ў манахі ў Чудаўскім манастыры Крамля. Пазней Станіслаў Жалкеўскі вывез Шуйскага ў Польшчу, дзе той памёр у Гостыніне каля Варшавы ў 1612 годзе.

Спрабуючы атагнаць ад Масквы іншага прэтэндэнта, Ілжэдзмітрыя ІІ, 27 жніўня 1610 г. кіраўнікі сямі баярскіх родаў пагадзілася прызнаць Уладзіслава, старэйшага сына караля Польшчы Жыгімонта Вазы, царом і вялікім князем Маскоўскай дзяржавы. Польска-літоўскія роты ўвайшлі ў горад 1 кастрычніка/ 21 верасня. Сямібаяршчнына прызнала уладу каралевіча Рэчы Паспалітай і яе прадстаўніцтва, яго ўлады над Маскоўскай дзяржавай, працягвалася да таго часу, пакуль гарнізон Рэчы Паспалітай не быў выгнаны з Масквы народным рухам на чале з Кузьмай Мініным і князямі Дзмітрыем Пажарскім і Дзмітрыем Трубяцкім у 1612 годзе. Адбіваючыся ад канкурэнтаў да апошняга разам з войскамі Рэчы Паспалітай, яны выйшлі з абложанага Крамля, уключна з будучым царом Міхаілам Раманавым, за дзень да капітауляцыі літоўска-кароннай часткі гарнізона.

Большасць удзельнікаў Сямібаяршчыны і маскоўскіх ўдзеельнікаў абароны Масквы ад сілаў другога маскоўскага паспалітага рушання захавалі свае жыцце і сацыяльныя пазіцыі пры Раманавых.

Спасылкі

Катэгорыя:Смутны час Катэгорыя:Баяры Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі