Амурсана () — адзін з уладарных князёў Айрацкага ханства, дзеяч антыманьчжурскага вызваленчага руху ў Манголіі ў 1750-я гады. Пасля няўдалай спробы захапіць ханскі прастол у 1754 уцёк у Пекін. Маньчжурскія войскі пад выглядам дапамогі Амурсана ў 1755 годзе акупіравалі і ліквідавалі ханства. Падмануты Амурсана ў 1755 годзе далучыўся да стыхійнага антыманьчжурскага руху і стаў яго правадыром. Пацярпеўшы паражэнне, у 1757 годзе ўцёк у Расію.
Літаратура
Крыніцы