Фелікс Аўгусцінавіч Віславух () — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 гадоў на Беларусі і ў Літве.Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 196. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1994. — Т. 2. — С. 304.

Біяграфія З 1856 вучыўся ў Маскоўскім, з 1858 у Кіеўскім універсітэтах. У 1861 праходзіў вайсковую падрыхтоўку ў польскай ваеннай школе ў Італіі. Перакананы дэмакрат, прыхільнік партыі «чырвоных», пастаянна імкнуўся да шырокіх сувязей з народам, добра валодаў беларускай мовай. У пачатку паўстання паводле загаду Літоўскага правінцыяльнага камітэта на чале атрада разам з былым студэнтам С. Бухавецкім вёў баявыя дзеянні ў Свянцянскім і Ашмянскім паветах. 3 (15) лютага 1863 яго атрад разбіты непадалёку ад мястэчка Солы. З канца мая 1863 паўстанцкі ваенны начальнік Трокскага павета, аб’ядноўваў дзеянні 3 атрадаў. Некалькі месяцаў вёў партызанскую барацьбу супраць царскіх атрадаў на Віленшчыне, быў паранены.

Як сведчаць дакументы, найперш, ананімнае «Пісьмо ў атрад Віславуха» ад 16 (28) чэрвеня 1863 года ведаў усе планы бліжэйшых паплечнікаў Канстанціна Каліноўскага і падзяляў іх.

Паводле некататоры звестак, у апошні перыяд паўстання кіраўнік паўстанцкіх узброеных сіл усёй Віленскай губерні.

Прысуджаны да пазбаўлення правоў стану і канфіскацыі маёмасці.Матвейчык Дзмітрый. Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў: біяграфічны слоўнік (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі). Мінск 2016, с. 127.

Пасля задушэння паўстання эмігрыраваў. У 1869 годзе жыў у Парыжы ў цяжкіх матэрыяльных умовах.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў