Браніслаў Мацвеевіч Усас (1885, Санкт-Пецярбург — 6 снежня 1977) — каталіцкі святар, ксёндз, архівістУссас, Бронислав (священник; архивист ; 1885—1977).
Біяграфія
Вучыўся на гісторыка-філалагічны факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. Скончыў Магілёўскую рымска-каталіцкую духоўную семінарыю (1916, Петраград).
Пасля заканчэння быў накіраваны на служэнне ў Марыінскі касцёл (г. Мінск) вікарыем, дзе ўдзельнічаў у дзейнасці Ліквідацыйнай камісіі па справах Царства Польскага. У 1920—1921 гадах быў захавальнікам Дзяржаўнага архіва (г. Мінск).
У 1921 годзе вярнуўся ў Петраград. У 1924—1925 гадах быў арыштаваны і адбываў пакаранне ў ленінградскай турме, пасля 1926 года выехаў у Польшчу.
Навуковая дзейнасць
Аўтар артыкулаў аб падзеях у Расіі, па справе царквы св. Кацярыны, аб выкананні ўмоў Рыжскага мірнага дагавора, аб рэвіндыкацыі.
Крыніцы
Літаратура
Бронислав Уссас — хранитель государственного архива в г. Минске (1919 год) / Т. Д. Гернович // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 25. — Мінск, 2024. — С. 15—23. Н. М. Корнева К биографии ксендза Бронислава Уссаса // Славянский альманах. 2005. №2004. URL: https://cyberleninka.ru/article/n/k-biografii-ksendza-bronislava-ussasa (дата звароту: 27.09.2026).
Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва