Грунко́ль () — аднагадовая расліна, разнавіднасць агароднай капусты.
Зялёныя або фіялетавыя кучаравыя лісты не ўтвараюць качана. У ежу ўжываюцца асноўным лісты, сцябло звычайна лічыцца надта цвёрдым. Грунколь таксама вырошчваюць у якасці кармавой культуры і ў дэкаратыўных мэтах. У грунколі шмат вітамінаў K і C; яна багата кальцыем.
Кулінарыя Грунколь добра замарожваецца і пасля ўздзеяння марозу становіцца саладзейшай і больш духмянай. У Нідэрландах грунколь змешваюць з бульбяным пюрэ, гатуючы традыцыйную страву стампот, якую раз-пораз падаюць з сасіскамі. У Японіі грунколь папулярна як харчовы дадатак, звычайна ў выглядзе напою — аадзіру. У Турцыі і на чарнаморскім узбярэжжы з грунколі робяць суп.
Літаратура
Катэгорыя:Капуста Катэгорыя:Капуставыя