449-ы стралковы Ковенскі ордэна Суворава полк — стралковы полк РСЧА у Вялікай Айчыннай вайне. Уваходзіў у склад 144-й стралковай дывізіі.

Баявы шлях Полк фарміраваўся ў 1939 годзе ў Каўрове. 28—29 чэрвеня 1941 года са станцыі Каўроў полк з’ехаў на фронт. 6 ліпеня 1941 года тры стралковыя батальёны палка прыбылі на станцыю Краснае Смаленскай вобласці. У ліпені 1941 года полк вёў баі за Рудню. У кастрычніку 1941 года полк трапіў у акружэнне пад Вязьмай. 17 кастрычніка 1941 года рэшткі палка выйшлі з акружэння і былі накіраваны ў Алабінскі лагер на фарміраванне. З канца кастрычніка 1941 года полк вёў баявыя дзеянні ў раёне населеных пунктаз Калюбакіна, Міхайлаўскае, Крукава на захад ад Звянігарада пад Масквой.

У жніўні 1944 года за ўзяцце штурмам горада-крэпасці Коўна (Каўнаса) атрымаў ганаровае найменне «Ковенскі». У красавіку часць Ордэн Суворава 3-й ступені.

У маі 1945 года полк у складзе 144-й стралковай дывізіі перадыслакаваўся на Далёкі Усход ад станцыі Норкітэн (Усходняя Прусія) да станцыі Мучная (сяло Чарнігаўка Прыморскі край). З 9 жніўня 1945 года полк удзельнічаў у баях па знішчэнні японскай Квантунскай арміі.

Камандзір Ліпень — 2 жніўня 1941 года — падпалкоўнік Несцераў Іван Фёдаравіч Па 3 верасня 1941 года — капітан Дубавец Андрэй Фёдаравіч. 1941 год — падпалкоўнік Луха Оскар Міхайлавіч З канца кастрычніка 1941 года па канец лютага 1942 — падпалкоўнік Савінаў Іван Фёдаравіч студзень—чэрвень 1944 года — маёр Фёдараў Чэрвень—ліпень 1944 года — падпалкоўнік Сітко Інакенцій Пятровіч Ліпень 1944 года — маёр Лук’янаў Верасень 1944 года — гв. падпалкоўнік Байкоў Аляксандр Іванавіч

Начальнікі штаба З 31 кастрычніка 1941 года — маёр Баеў Аляксандр Фёдаравіч З 9 Лістапада 1943 года — 20 лютага 1945 года — капітан (маёр) Кобрынец Леанід Максімавіч

Ваенныя камісары Па 7 жніўня 1941 года — батальённы камісар Рыжкоў Дзмітрый Фёдаравіч Канец кастрычніка—лістапад 1941 года — Пецэвіч Пётр Анісімавіч

Літаратура Болдырев М. И., Валентинов А. В., Перминов Г. Н. и Свиридов А. М. Они сражались и под Москвой. Начало боевого пути 144-й Краснознамённой, Виленской орденов Суворова, Кутузова и Александра Невского дивизии 5-й армии: военно-исторический очерк. // Москва, изд-во МГУП, 2001. — 271 с., фот.

Катэгорыя:Воінскія часці, узнагароджаныя ордэнам Суворава III ступеніКатэгорыя:Сухапутныя войскі СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны