Кап’ё, спіс або дрэва (, ) — тып драўковай зброі -дзіды, які выкарыстоўваўся кавалерыяй; традыцыйная зброя еўрапейскіх рыцараў, а таксама (у падоўжанай і палегчанай форме) крылатых гусараў.
Вершнік трымаў дзіду пад пахай і галопам атакаваў ворага. Развіццё гэтай баявой тэхнікі стала магчымым дзякуючы з’яўленню страмён і сёдлаў з высокай лукай. У познім Сярэднявеччы і Новым часе даўжынб і вагу наканечніка кап’я балансаваў механічны або скураны ток з супрацьлеглага ад грота канца.
Турнірныя асобнікі істотна адрозніваліся ад тых, што прызначаліся для вайны. У турнірным паядынку галоўнай мэтай было разбіць дзіду аб шчыт або даспехі суперніка. Таму турнірная версія мела тупы канец з меркаванняў бяспекі. Таксама такія дзіды часта рабілі полымі, што дазваляла іх лёгка ламаць і лягчэй з разгону трапіць у мэту.
Копі шырока выкарыстоўвалася з XII па XVI стагоддзе ў Заходняй Еўропе і да 18 стагоддзя на Усходзе кантынента. У пачатку XVI стагоддзя гэты тып зброі пачаў знікаць з поля бою разам з рыцарскай кавалерыяй, якая страціла сваё значэнне з-за роста прывілеяў шляхты, развіцця агнястрэльнай зброі,лепшай арганізацыі абароны пяхоты і фартыфікацыі. Аднак у XVI стагоддзі турніры ўсё яшчэ былі папулярныя, і ў іх пачала ўдзельнічаць заможная машчанства. Балазе абарона гараддоў была іх абавязкам.
Гэтая зброя дазваляла вершніку наносіць вельмі магутны ўдар, але яна была аднаразовай, бо ламалася пры ўдары аб суперніка. Таму ў некаторых бітвах пасля першага сутыкнення рыцары вярталіся па новыя дзіды і зноў сыходзіліся і гэтак далей некалькі разоў. У іншых выпадках рыцары працягвалі бой булавамі, кляўцамі і радзей — на мячах, якія не заўсёды прабівалі даспехі іншых рыцараў.
Даўжыня рыцарскай дзіды дасягала 4,5 м, з якіх больш тоўстая задняя частка, якая служыла процівагой, складала прыкладна 1/4 даўжыні. Для абароны рукі трыманне закрываў невялікі круглы шчыток. У XV стагоддзі з’явіліся спецыяльныя завесы, механізмы і петлі дзеля падтрымкі цяжкай зброі.
У цэнтральнай і ўсходняй Еўропе да XVІ ст. яе рабілі часцей усяго з ёлкі, і таму яна не перавышала 3 метраў. У др.пал. XVІ у Рэчы Паспалітай яе пачалі рабіць полымі з таполі, бярозы ці вязу выстругваючы і выточваючы знутры. Так у час калі еўрапейскае рыцарства адмаўлялася ад дзідаў увогуле, а пяхота скарачала іх даўжыню дзеля легкасці транспартыроўкі, з’явіліся гусарскія «дрэвы» або копі — найдаўжэйшыя кавалірыйскія дзіды ў гісторыі — ад 4,5 м да 6,2 м. (есць пытанне у якіх мерах — расійскіх ці нямецкіх 19 ст. зробленыя вылічэнні). Яны рабіліся полымі і даўгімі спераду з вострым гротам, на якой (дзеля палохання коні і нанясення сякучых ран) у месцілі прапар даўжынёй да 2,5 м. Замест ці разам з шчытком-гардай спераду, перад кісткай рыцара, ў капіі было так званае «яблыка», а на канцы, дзеля баланса вагі баявой дзюбы. Ток і чашка прымацаваныя да сядла ззаду таксама забіралі частку вагі дзіды і дазвалялі лепей пацэліць. «Дрэва» была адзіным рыштункам крылатага гусара, якое мог набываць скарб коштам скарбаў Рэчы Паспалітай, але часцей усяго іх купляў сам ротмістр ці таварыш і па меры наяўнасцівазіў пры сабе вазамі.
Гэты тып дзіды амаль не выкарыстоўваўся і ў Маскоўскім царстве, дзе лічыўся зброяй шляхты, у адрозненне ад больш кароткага «казацкага» рагаціны і пікі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Дзіды Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі