Баа, удаў звычайны (Constrictor constrictor) — змяя падсямейства ўдаваў. 6 падвідаў. Пашыраны ў Амерыцы, пераважна ў трапічных лясах; падвід імператарскі ўдаў (Constrictor constrictor imperator) — у гарах; аргенцінскі ўдаў (Constrictor constrictor occidentalis) — у засушлівых стэпах. Жыве на глебе, па берагах рэк і ручаёў, на дрэвах.
Даўжыня 2—5,5 м. Афарбоўка яркая, стракатая, з металічным бляскам. Малюнак цела вельмі разнастайны. Нараджае 3—64 дзіцяці даўжынёй па 0,5 м кожнае. Корміцца грызунамі, яшчаркамі, птушкамі. Маладыя асобіны добра прыручаюцца, у няволі жывуць да 10 і болей гадоў. Скура вельмі цэніцца за прыгожы ўзор. Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Удавы