Гімназія № 10 імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г. Гродна — дзяржаўная ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі горада Гродна.

Гісторыя Установа ўтворана ў 1944 годзе як школа №7, пазней – аб пазменная школа, а з 1950 года – школа №10. 12 верасня 2022 года рашэннем Гродзенскага гарвыканкама ўстанова атрымала імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева).

Статус і профіль навучання Па дадзеных 2021 года ў 40 класах навучаліся каля 1050 навучэнцаў; працавалі 115 педагогаў. У старэйшай школе рэалізуюцца профільныя кірункі (у тым ліку «фізіка-матэматычны», «хіміка-біялагічны», «матэматыка — англійская мова»). З пачатку 1960-х гадоў ва ўстанове ўстойліва сфарміраваны моўны профіль з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы; у канцы 2010-х—пачатку 2020-х уводзіліся дадатковыя заняткі па кітайскай мове.

Праекты і мерапрыемствы З 2013 года гімназія праводзіць гарадскую навукова-практычную канферэнцыю «Гарадніца», адна з секцый якой праходзіць на англійскай мове. У лістападзе 2024 года адкрыты абноўлены спартыўны стадыён гімназіі.

Музеі і асветніцкая дзейнасць У гімназіі дзейнічае музей «Беларусь непакораная» (каля 200 экспанатаў). На яго базе 26 красавіка 2025 года адкрыта вулічная экспазіцыя «Партызанская школа», на пляцоўцы праходзяць тэматычныя ўрокі і мерапрыемствы.

Узнагароды і прызнанне Рэспубліканская дошка гонару (па выніках 2020 года) — як пераможца спаборніцтваў сярод арганізацый адукацыі. Гран-пры першага рэспубліканскага конкурсу «Выхаваць чалавека» (2024), арганізаванага Міністэрствам адукацыі Беларусі.

Вядомыя выпускнікі Вольга Корбут — чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па спартыўнай гімнастыцы. Крыніцы

Літаратура Гродно: энциклопедический справочник. — Минск: БСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. Регионы Беларуси. Т. 4: Гродненская область. — Минск: БелЭн, 2015. — (энциклопедия).

Катэгорыя:Гімназіі БеларусіКатэгорыя:Навучальныя ўстановы ГроднаКатэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1944 годзе