Ахмад Бабакулаў (; ) — таджыкскі спявак (драматычны тэнар). Народны артыст СССР (1971).

Біяграфія Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1954). У 1954—56 і з 1966 саліст Таджыкскага тэатра оперы і балета, адначасова з 1966 года загадчык кафедры факультэта мастацтваў Таджыкскага педагагічнага інстытута (прафесар з 1977). Сярод партый: Садык («Вяртанне» Я.​Сабзанава), Мадан («Камдэ і Мадан» З.​Шахідзі), Каварадосі («Тоска» Дж.​Пучыні), Каніа («Паяцы» Р.​Леанкавала). Дзяржаўная прэмія Таджыкскай ССР 1966.

Літаратура

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Таджыкістана Катэгорыя:Спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Тэнары