«Дэр момэнт» («דער מאָמענט» — Момант) — штодзённая газета на ідышы, выходзіла ў Варшаве з 11 мая 1910 года па 22 верасня 1939 года.

Рэактар Цві Прылуцкі (1862—1942), вядомыя супрацоўнікі: яго сын Ноях Прылуцкі (заснавальнік і афіцыйны рэдактар), Гілель Цэйтлін, з 1933 года Уладзімір Жабацінскі.

Была самай надзённай і папулярнай газетай, яе тыраж у першы год выдання — 30 000, напярэдадні Другой сусветнай вайны — 60 000, у час справы Бейліса (1913) дасягаў 150 000.

У 1916 стала друкаваным органам партыі фалькістаў, у другой палове 1930-х — рэвізіяністаў.

Спынілася з нямецкім уварваннем, у рэдакцыю трапіла нямецкая бомба. Спасылкі Moment, Der by Nathan Cohen

Катэгорыя:Газеты і часопісы на ідышыКатэгорыя:Газеты Польшчы