Нірма́л (Німсда́й, Німс) Пу́рджа () — непальскі альпініст, салдат-гуркха, які служыў у Асобай лодачнай службе Каралеўскага флота Вялікабрытаніі; кавалер ордэна Брытанскай імперыі (2018). У 2019 годзе ўстанавіў сусветны рэкорд — падняўся на ўсе чатырнаццаць гор-васьмітысячнікаў за рэкордна кароткі час — 6 месяцаў 6 дзён. З’яўляецца адзіным у свеце чалавекам, які падняўся на чатырнаццаць гор-васьмітысячнікаў з першай спробы. Аўтар фатаграфіі «Чарга на Эверэсце» (2019), якая выклікала вялікую дыскусію ў прэсе. У 2024 годзе пабіў яшчэ адзін рэкорд — хутчэй за ўсіх у свеце пакарыў усе чатырнаццаць васьмітысячнікаў без дапаможнага кіслароду.
Быў саўладальнікам кампаніі Elite Exped, якая аказвае паслугі ў галіне гораўзыходжанняў і турызму. За сваю кар’еру альпініста ўдзельнічаў у аперацыях па выратаванні некалькіх чалавек. 30 ліпеня 2026 года каля 9 раніцы на вышыні каля 6600 метраў на заходнім грэбні вяршыні Броўд-Пік у Каракаруме Нірмал і яшчэ дзесяць узыходзяльнікаў патрапілі ў лавіну. Крыніцы
Катэгорыя:Пісьменнікі Непала