Міхаіл Андрэевіч Асаргін, сапраўднае Ільін (; ) — рускі пісьменнік.

Біяграфія Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1902). У 1905 годзе арыштаваны за ўдзел у Маскоўскім паўстанні. У 1906 годзе эміграваў у Італію, друкаваўся ў газеце «Русские ведомости». У 1916 годзе вярнуўся на радзіму. Узначальваў Маскоўскі саюз пісьменнікаў, удзельнічаў у Грамадскім камітэце дапамогі галадаючым Паволжа. Непрыняцце Кастрычніцкай рэвалюцыі, тэрору, грамадзянскай вайны стала прычынай яго арыштаў у 1919, 1921 і высылкі за мяжу ў 1922 годзе. Вядомасць яму прынёс выдадзены ў Парыжы раман «Сіўцаў Ярок» (1926—28), у якім паказаны народная трагедыя часоў рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, пакутлівы пошук праўды. Сярод найбольш значных твораў дылогія «Сведка гісторыі» (1932) і «Кніга аб канцах» (1935) пра жорсткі тэрор супраць рускага народа, як прысуд тым, хто развязаў гэтую крывавую драму, раман «Вольны муляр» (1938), аўтабіяграфічныя творы «Рэчы чалавека» (1929) і «Часы» (выдадзены ў 1955 годзе).

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Рускія пісьменнікі