Тры вежы Сан-Марына () — сярэднявечныя будынкі на трох вяршынях гары Монтэ-Тытана.

Вежы-крэпасці з’яўляюцца сімвалам свабоды краіны,Дзяржавы на тэрыторыі Італіі. Сан-Марына (San Marino) яны выяўленыя на сцягу і гербе краіны, іх выява таксама чаканіцца на сан-марынскіх манетах еўра.Манеты ЕЎРА. Сан МарынаМанеты еўра — стандартная чаканка — Сан-Марына

Гуаіта — найстарэйшая вежа, пабудавана як турма ў XI стагоддзі. Другая вежа, Чэста, была пабудавана ў XIII стагоддзі, знаходзіцца ў найвышэйшым пункце Сан-Марына (750 м над узроўнем мора). У 1956 годзе ў вежы быў адкрыты музей старадаўняй зброі. Трэцяя вежа, Мантале, была пабудавана ў XIV стагоддзі. У адрозненне ад іншых, шырокі доступ наведвальнікаў у яе абмежаваны.

Галерэя

Катэгорыя:Сан-Марына