Лаўсты́кі (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 4 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 207 км ад Гомеля, 2 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Гідраграфія На захадзе меліярацыйны канал.

Экалогія і прырода На ўсходзе мяжуе з лесам.

Транспартная сетка На аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Капаткевічы.

Інфармацыя Планіроўка складаецца з трох кароткіх, шчыльна паміж сабой пастаўленых мерыдыянальных вуліц, забудаваных драўлянымі сядзібамі. У складзе КСУП «Саўгас «Акцябрскі», малочнатаварная ферма. Клуб, бібліятэка.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з 40-х гадоў XVIII стагоддзя як вёска ў Рудабельскім войтаўстве Парэцкай воласці Мазырскага павета. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Бабруйскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. У XIX ст. ва ўладанні Лапаў. На 1844 год у складзе маёнтка Рудабелка. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. Па стане на 1870 год належала барону А. Я. Урангелю. У 1908 годзе ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты напачатку красавіка 1942 года цалкам спалілі вёску, расстралялі і спалілі больш за 800 жыхароў, у тым ліку з іншых вёсак (пахаваны ў магілах ахвяр фашызму ў цэнтры вёсцы і ў 0,2 км на паўднёвы захад ад яе). 30 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва Колькасць 2011 год — 94 двары, 290 жыхароў.

Дынаміка 1844 год — 18 двароў. 1908 год — 76 двароў, 545 жыхароў. 1916 год — 84 двары. 1924 год — 448 жыхароў. 1940 год — 115 двароў, 496 жыхароў. 1959 год — 158 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 71 двор, 182 жыхары. 2004 год — 74 двары, 179 жыхароў.

Літаратура

Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі

Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна