Ігнацы Завіша (каля 1690 — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Мечнік (з 1730) і вялікі падкаморы літоўскі (з 1734), маршалак надворны літоўскі (з 1736).

Граф «на Бакштах, Бярдычаве і Завішыне». Трымаў Менскае, Чачэрскае, Хіславіцкае, Самілішскае і Інтурскае староствыВячаслаў Насевіч. Завішы // ЭВКЛ С. 639..

Жыццяпіс З шляхецкага роду Завішаў герба «Лебедзь», сын Крыштафа Станіслава.

У 1717 г. бацька паслаў яго ў рыцарскую школу ў Дрэздэне. У сваіх мемуарах пакінуў вельмі цікавыя звесткі пра тое, як праходзіла вучоба ў школе. Апрача тэорыі і практыкі фехтавання, коннай язды, замежных моў, гісторыі, механікі і геаметрыі, навучэнцы атрымлівалі веды па архітэктуры, маляванні і чарчэнні. Архітэктуру militaris выкладаў маёр Гер, архітэктуру civilis — капітан Лебенгольц; урокі перспектыўнага малюнку даваў прыдворны мастак Якаб АпельштаатЗавіша памылкова падаў прозвішча мастака як Абфэльштэт. Без сумневу, меўся на ўвазе Хрысціян Якаб Апельштаат — Allgemeines Lexikon der bildenden Künstler von der Antike bis zur Gegenwart. Bd. 2: Antonio da Monza-Bassan / unter Mitw. von 300 Fachgelehrten hrsg. von U. Thieme und F. Becker. — Leipzig: Wilhelm Engelmann, 1908. — , 600 s. — S. 38 — 39.. Пасля заканчэння гадавога курса навучання Ігнацы падараваў каменданту школы генералу Якубу Фрыдэрыку Флемінгу ўласнаручна выкананы малюнак Старога і Новага ДрэзданаPamiętniki Krzysztofa Zawiszy Wojewody Mińskiego (1666—1721) / wyd. z oryg. rękopismu i opatrzone przypiskami przez Juliana Bartoszewicza. — Warszawa: J. Zawisza, 1862. — , LXXIII, 438, s., k. tabl.: il. — S. 372—373..

Служыў у войску Вялікага княства Літоўскага, меў званне генерал-маёра кавалерыі. У 1727 ажаніўся з прадстаўніцай роду Агінскіх — Марцыбелай, дачкой ваяводы віленскага Казіміра Дамініка Агінскага.

У 1732 заснаваў базільянскі кляштар у ЛядахАляксандр Ярашэвіч. Беззаганнае зачацце // «Наша Вера», № 4 (30), 2004., апекваўся імМарозава С. В. Уніяцкая царква Ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гады). — Гродна: ГрДУ, 2001.. Памёр без нашчадкаўВячаслаў Насевіч. Завішы // ЭГБ С. 394., а ягоныя маёнткі засталіся ў руках удавыВячаслаў Насевіч. Тэрыторыя Чэрвеньскага раёна ў перыяд феадалізму // Памяць/Чэрвенскі раён.

Літаратура Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.

Ігнацы Катэгорыя:Старосты менскія Катэгорыя:Мечнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Падкаморыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Маршалкі надворныя літоўскія Катэгорыя:Старосты чачэрскія Катэгорыя:Старосты хіславіцкія Катэгорыя:Старосты самілішскія Катэгорыя:Старосты інтурскія