«Магу́тны Бо́жа», аўтарская назва «Малі́тва» — верш Наталлі Арсенневай, напісаны ў 1943 годзе. У 1947 годзе кампазітар Мікола Равенскі паклаў вершы на музыку і пад назвай «Магутны Божа» яны сталі рэлігійным гімнам беларускага эмігранцкага руху. На пачатку 1990-х гадоў «Магутна Божа» прапаноўвалі зрабіць дзяржаўным гімнам Беларусі. Твор набыў новую папулярнасць у грамадстве са жніўня 2020 года на фоне масавых пратэстаў у Беларусі.
Тэкст У тэксту гімна «Магутны Божа» ёсць некалькі варыянтаў. Найбольш прынцыповае адрозненне ў словах перадапошняга радка: «Зрабі свабоднай…» або «Зрабі магутнай…». Ніжэй пададзены два асноўныя варыянты тэксту.
Магутны Божа! Ўладар сусьветаў, вялізных сонцаў і сэрц малых, над Беларусяй ціхой і ветлай рассып праменьне Свае хвалы. Дай спор у працы будзённай, шэрай на хлеб штодзённы, на родны край. Павагу, сілу і веліч веры у нашу праўду, у прышласьць — дай! Дай урадлівасьць жытнёвым нівам, учынкам нашым пашлі ўмалот. Зрабі свабоднай, зрабі шчасьлівай краіну нашу і наш народ!Магутны Божа! Уладар сусьветаў, вялікіх сонцаў і сэрц малых! Над БеларусяйLicentia poetica: слушная граматычная форма слова «Беларусь» у творным склоне — «Беларуссю»., ціхай і ветлай, рассып праменьні свае хвалы. Дай спор у працы штодзённай, шэрай, на лусту хлеба, на родны край, павагу, сілу і веліч веры, у нашу праўду, у прышласць — дай! Дай урадлівасьць жытнёвым нівам, учынкам нашым пашлі ўмалот! Зрабі магутнай, зрабі шчасьлівай краіну нашу і наш народ!
Удзел у конкурсе на Дзяржаўны гімн Пасля таго, як 19 верасня 1991 года ў якасці дзяржаўных сімвалаў былі зацверджаны герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг, паўстала пытанне пра новы Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. У сувязі з гэтым Міністэрства культуры абвясціла адпаведны конкурс, які павінен быў прайсці ў два этапы: з 15 кастрычніка да 1 снежня 1991 года і з 1 снежня 1991 года да 1 студзеня 1992 года. Абвяшчэнне конкурсу выклікала ажыятаж сярод грамадскасці: паступіла звыш 300 варыянтаў новага гімна, з якіх да 1 студзеня 1992 года журы адабрала 50 найлепшых. Яшчэ праз паўгады спіс кандыдатаў звузіўся да сямі твораў: трох класічных («Пагоня», «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Магутны Божа»), трох сучасных («Жыве Беларусь!», «Радзіма Беларусь», «Не пакіне Бог нашу Беларусь») і аднаго чыста інструментальнага. Тэксты гімнаў былі апублікаваны 15 ліпеня 1992 года ў «Народнай газеце», а 20 ліпеня ўсе сем твораў трансляваліся па радыё. Прапанаваныя варыянты дзяржаўнага гімну выклікалі бурную рэакцыю сярод чытачоў і слухачоў, якія засыпалі журы лістамі з ухваленнем або абурэннем тым ці іншым кандыдатам.
Паколькі ніякіх сацыялагічных звестак па конкурсе не захавалася, то адзінай крыніцай, на якую можна абапірацца, з’яўляюцца наяўныя ў Нацыянальным архіве лісты чытачоў у падтрымку таго ці іншага варыянту гімну. Паводле гэтага крытэрыю гімн «Магутны Божа» атрымаў трэцяе месца: «Жыве Беларусь!» (музыка Васіля Раінчыка, словы Леаніда Пранчака) — 210 лістоў; «Радзіма Беларусь» (музыка Ігара Лучанка, словы Леаніда Дранько-Майсюка) — 79 лістоў; «Магутны Божа» (музыка Міколы Равенскага, словы Наталлі Арсенневай) — 68 лістоў; «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» (музыка Уладзіміра Тэраўскага, словы Краўцова Макара) — 63 лісты; «Пагоня» (музыка Мікалая Шчаглова-Куліковіча, словы Максіма Багдановіча) — 20 лістоў; «Белая вежа» (чыста інструментальны твор, аўтарства невядомае) — 20 лістоў; «Не пакіне Бог нашу Беларусь» (словы Уладзіміра Мархеля, музыка з «Полацкага сшытка» — 7 лістоў;
Аднак на гэтым пытанне з абраннем Дзяржаўнага гімну не было закрыта: працэс працягваўся яшчэ амаль тры гады, і на розных этапах на першы план выходзіў то адзін, то іншы твор. Кропка была пастаўлена 20 красавіка 1995 года, калі журы і парламенцкая камісія большасцю галасоў прагаласавалі за гімн «Магутны Божа». У выніку было прынята наступнае рашэнне: лічыць, што для Дзяржаўнага гімна найбольш падыходзіць песня Мікалая Равенскага на словы Наталлі Арсенневай «Магутны Божа»; прасіць Кабінет Міністраў забяспечыць штодзённую трохмесячную трансляцыю песні для азнаямлення па радыё і тэлебачанні ў зручны для слухачоў і гледачоў час; унесці пытанне аб новым Дзяржаўным гімне на наступную сесію Вярхоўнага Савета. Тым не менш, Вярхоўны Савет 12 склікання не толькі не зацвердзіў новы Дзяржаўны гімн, але нават не ўносіў гэта пытанне ў парадак дня.
У палітычным крызісе 2020-х гадоў Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў схопленых пратэстоўцаў, гімн «Магутны Божа» шматкроць спявалі ў розных месцах — на прыступках Белдзяржфілармоніі, у Вялікім тэатры оперы і балетаОтъезд Алексиевич, штраф главреду «Нашай Нiвы», акции в микрорайонах. Что происходило 28 сентября , гандлёвых цэнтрах Dana MallЛюди поют «Магутны Божа» на акции солидарности в ТЦ Dana Mall в Минске, Green CityЛюди спели «Магутны Божа» и гимн «Пагоня» в ТЦ Green City в Минске, «Галілеа»В столичном ТРЦ Галилео люди спели «Магутны Божа» и «Пагоня»., «Сталіца»Как красиво! Поют «Погоню» в ТЦ Столица. С Днём независимости! | протесты в Беларуси 2020, на Камароўскім рынкуЛюди поют «Магутны Божа» и «Пагоню» на Комаровском рынке і чыгуначным вакзалеЛюди спели «Магутны Божа» и гимн «Пагоня» на ЖД вокзале в Минске ў Мінску і іншых.
14 жніўня 2020 года хор духавенства Гродзенскай епархіі спеў гімн у падтрымку беларускага народа на прыступках Пакроўскага сабора«Магутны Божа» у падтрымку беларускага народа. У адказ расійскія чарнасоценскія арганізацыі ад імя праваслаўнага Брацтва імя Святога раўнаапостальнага князя Уладзіміра (без яго ведама) звярнуліся да патрыярха Кірыла з просьбай зняць з гродзенскай кафедры архіепіскапа Арцемія, бо, на думку аўтараў заявы, сярод духавенства Гродзенскай епархіі распаўсюджваюцца нацыяналістычныя ідэі, заснаваныя на русафобіі, спевы нацыяналістычнага гімна «Магутны Божа», падтрымліваюцца пратэсты ў Беларусі, прапаведуецца ідэалогія «змагарства»На беларускага архіепіскапа, які выступіў за Праўду, пачаліся нападкі . 14 кастрычніка 2020 года новапастаўлены мітрапаліт Веніямін раіў не спяваць у цэрквах «Магутны Божа», бо, на яго думку, гэта гімн свецкага характару і раздзяляе грамадстваКіраўнік БПЦ Веніямін рэкамендаваў не выконваць у цэрквах «Магутны Божа». Заява мітрапаліта выклікала абурэнне грамадства. 15 кастрычніка 2020 года прэс-сакратар БПЦ Сяргей Лепін патлумачыў, што мітрапаліт не рабіў праграмнай заявы на ўсю краіну і не ішло пра забарону выконваць «Магутны Божа», а тычылася найперш ужывання гімна ў богаслужэбным кантэксцеУ БПЦ метафарычна патлумачылі, чаму забаранілі «Магутны Божа».
У 2020 годзе гімн увайшоў у патрыятычны музычны альбом «Годныя песні» Вольнага хора, прысвечаны забітаму ў час пратэстаў Раману Бандарэнку і ўсім беларусам, якія змагаюцца за сваю свабоду«Вольны хор» прэзентаваў унікальны альбом «Годныя песні». 16-11-2020.
У адказ на ліст Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей з заклікам да канфесій арганізаваць «малітву за Беларусь» ва ўсіх храмах краіны 3 ліпеня 2021 года, калі адзначаецца Дзень незалежнасці Беларусі, прыняты паводле прапановы Аляксандра Лукашэнкі на рэферэндуме 1996 года, 16 чэрвеня Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі апублікавалаПаведамленне Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 16.06.2021 афіцыйны заклік маліцца ў гэты дзень у касцёлах пра адзінства і мір у Беларусі ды пра тое, каб рашэнні, якія прымаюцца цяпер «не вялі да таго жаху, які меў месца ў ХХ стагоддзі», у канцы імшы было прапанавана выканаць гімн «Магутны Божа». Напярэдадні свята, 2 ліпеня, прамаўляючы на ўрачыстым сходзе ў Палацы Рэспублікі, А. Лукашэнка выступіў з пагрозай у адрас Касцёла:
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі выказаўся з гэтай нагоды:facebook.com
У альбомах ГодАльбомСпасылкі2000«Я нарадзіўся тут»2006«Дыхаць!»2015«Наша песня»2020«Годныя песні»«Вольны хор» прэзентаваў унікальны альбом «Годныя песні»
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Беларуская Салідарнасць. Беларускія гімны Гімн «Магутны Божа» ў арганным выкананні
Катэгорыя:Гімны Катэгорыя:Песні на беларускай мове Катэгорыя:Творы 1943 года