Шынок ( ад ) — невялікі пітны дом, карчма, месца продажу спіртных напояўТлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002. Гістарычна назва ўжывалася ў Польшчы, Беларусі і Украіне.

У адрозненне ад карчмы ў шынку няма жылых пакояў. Шынком таксама называлі ўласна залу абслугоўвання ў карчме.

Шынкарствам (трыманнем шынкоў) у XVII—XVIII стагоддзях найчасцей займаліся яўрэі. Яны гандлявалі ў крамах на першых паверхах сваіх дамоў або ў драўляных будках. У Гродне ў пачатку XVIII стагоддзя былі 54 піўныя шынкі і 12 мядовых, а ў другой палове XVIII стагоддзя налічвалася ўжо 120 шынкоў (з іх 28 — у цэнтры горада), 27 корчмаў (у тым ліку 6 на Гарадніцы) і 32 заезныя дамы.

У Мінску ў 1976 годзе адкрыўся піўны бар «Шынок у Лявона», які хутка набыў папулярнасць сярод жыхароў горада. Каб патрапіць туды, трэба было купіць білет, які каштаваў 2,50 руб. Разам з пропускам ішоў адзін з трох комплексаў халодных закусак да піва.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Прадпрыемствы грамадскага харчавання