Дзяржаўныя і афіцыйныя мовы ў Расіі — мовы, якія з’яўляюцца дзяржаўнымі на ўсёй тэрыторыі Расіі ці ў асобных рэгіёнах, а таксама мовы, якія маюць афіцыйны статус паводле заканадаўства суб’ектаў Расійскай Федэрацыі.

Спіс дзяржаўных моў суб’ектаў Расійскай Федэрацыі абазінская мова (Карачаева-Чаркесія) адыгейская мова (Адыгея) алтайская мова (Рэспубліка Алтай) башкірская мова (Башкірыя) бурацкая мова (Бурація) інгушская мова (Інгушэція) кабардзіна-чаркеская мова (Кабардзіна-Балкарыя, Карачаева-Чаркесія) калмыцкая мова (Калмыкія) карачаева-балкарская мова (Кабардзіна-Балкарыя, Карачаева-Чаркесія) крымскататарская мова (Рэспубліка Крым)Дагавор паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Крым аб прыняцці ў Расійскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і ўтварэнні ў складзе Расійскай Федэрацыі новых суб’ектаў мова комі (Рэспубліка Комі) марыйская мова (Марый Эл) макшанская мова (Мардовія) нагайская мова (Карачаева-Чаркесія) асяцінская мова (Паўночная Асеція) татарская мова (Татарстан) тувінская мова (Тува) удмурцкая мова (Удмуртыя) украінская мова (Рэспубліка Крым) хакаская мова (Хакасія) чачэнская мова (Чачня) чувашская мова (Чувашыя) эрзянская мова (Мардовія) якуцкая мова (Якуція) мовы Дагестана. Па Канстытуцыі Рэспублікі Дагестан дзяржаўнымі на тэрыторыі рэспублікі з’яўляюцца руская мова і ўсе мовы народаў ДагестанаЧастка 1, артыкул 11. Да пісьмовых моў Дагестана адносяцца аварская, агульская, азербайджанская, даргінская, кумыцкая, лакская, лезгінская, нагайская, рутульская, табасаранская, тацкая, цахурская і чачэнская мова.

Мовы з афіцыйным статусам вепская (Карэлія). Можа выкарыстоўвацца органамі мясцовага самакіраванняЗакон Рэспублікі Карэлія пра дзяржаўную падтрымку карэльскай, вепскай і фінскай моў у Рэспубліцы Карэлія. Артыкул 8, п. 1.. далганская (Якуція). Прызнаецца мясцовай афіцыйнай мовай у месцах пражывання гэтага народа і выкарыстоўваецца нароўні з дзяржаўныміЗакон Рэспублікі Саха (Якуція) «Пра мовы ў Рэспубліцы Саха (Якуція)». Частка I, артыкул 6.. казахская (Рэспубліка Алтай). Выкарыстоўваецца ў афіцыйных сферах зносін у месцах кампактнага пражывання яе носьбітаўЗакон Рэспублікі Алтай «Пра мовы». Частка I, артыкул 4.. карэльская (Карэлія). Можа выкарыстоўвацца органамі мясцовага самакіравання. комі-пярмяцкая (Комі-Пярмяцкая акруга Пермскага края). Можа выкарыстоўвацца ў афіцыйных сферах зносінСтатут Пермскага края. Артыкул 42.. бурацкая (Агінская Бурацкая акруга Забайкальскага края). Можа выкарыстоўвацца нараўне з рускайСтатут Забайкальскага края, арт. 108 . мансійская (Ханты-Мансійская аўтаномная акруга). Забяспечваецца права на выкарыстанне моў карэнных малалікіх народаў у афіцыйным справаводствеЗакон пра мовы карэнных малалікіх народаў Поўначы, якія пражываюць на тэрыторыі ХМАА . ненецкая: Ханты-Мансійская АА. Забяспечваецца права на выкарыстанне моў карэнных малалікіх народаў у афіцыйным справаводстве. Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга. Можа выкарыстоўвацца ў афіцыйным справаводстве ў месцах традыцыйнага пражывання карэнных малалікіх народаў ПоўначыЗакон пра родныя мовы карэнных малалікіх народаў Поўначы на тэрыторыі Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі . селькупская (Ямала-Ненецкая АА). Можа выкарыстоўвацца ў афіцыйным справаводстве ў месцах традыцыйнага пражывання карэнных малалікіх народаў Поўначы. чукоцкая (Чукоцкая аўтаномная акруга). Прызнаецца мясцовай афіцыйнай мовай у месцах пражывання гэтага народа і выкарыстоўваецца нароўні з дзяржаўнымі. фінская (Карэлія). Можа выкарыстоўвацца органамі мясцовага самакіравання хантыйская: Ханты-Мансійская АА. Забяспечваецца права на выкарыстанне моў карэнных малалікіх народаў у афіцыйным справаводстве. Ямала-Ненецкая АА. Можа выкарыстоўвацца ў афіцыйным справаводстве ў месцах традыцыйнага пражывання карэнных малалікіх народаў Поўначы. эвенкійская (Якуція). Прызнаецца мясцовай афіцыйнай мовай у месцах пражывання гэтага народа і выкарыстоўваецца нароўні з дзяржаўнымі. эвенская (Якуція). Прызнаецца мясцовай афіцыйнай мовай у месцах пражывання гэтага народа і выкарыстоўваецца нароўні з дзяржаўнымі. юкагірская (Якуція). Прызнаецца мясцовай афіцыйнай мовай у месцах пражывання гэтага народа і выкарыстоўваецца нароўні з дзяржаўнымі.

Афіцыйны статус моў нацменшасцей (без іх пераліку) у месцах іх кампактнага пражывання ўсталяваны таксама заканадаўствам рэспублік Башкартастан, Марый Эл, Татарстан, Удмуртыя, Хакасія, а таксама Чукоцкай АА.

Расія *