Шуме́ры — старажытны народ, які насяляў паўднёвую Месапатамію ў 4 — 2 тысячагоддзях да н. э.
Мелі самастойную мову, роднаснасць якой з мовамі іншых груп пакуль не вызначана. З сярэдзіны 3 тысячагоддзя да н. э. пачаўся паступовы працэс выцяснення шумерскай мовы і асіміляцыі шумераў акадцамі, які завяршыўся ў першай палове 2 тысячагоддзя да н. э.
Шумеры — стваральнікі клінапісу і пісаных законаў, вынаходнікі ганчарнага кола, плуга, аркі, купала, меднага і бронзавага ліцця, клёпкі і пайкі, гравіроўкі і інкрустацыі. Шумеры былі стваральнікамі адной з першых развітых цывілізацый у гісторыі чалавецтва. Іх багатая духоўная і матэрыяльная культура паслужыла асновай для развіцця культур пазнейшых цывілізацый Месапатаміі.
Назва Назва шумеры ў дачыненні да старажытнага народа паўднёвай Месапатаміі, які папярэднічаў акадцам, была прапанавана 17 студзеня 1869 г. філолагам Юліўсам Опертам і ў нашы дні шырока ўжываецца ў навуцыЕмельянов, В. Древний Шумер: очерки культуры. - С. 21 . Падставай для гэтага стала згадка ў акадскіх тэкстах пра Шумер, які быў прыняты за назву краіны. У нашы дні некаторыя даследчыкі лічаць, што Шумер мог быць толькі пэўнай мясцовасцю.
У шумерскіх тэкстах насельнікі паўднёвай і цэнтральнай Месапатаміі аднолькава называюцца sag-gig-ga (літаральна "чорнагаловыя"), але гэта назва тычыцца як асабіста шумераў, так і акадцаў. Калі шумер жадаў супрацьпаставіць сваю краіну іншым, то даваў ёй найменне kalamЕмельянов, В. Древний Шумер: очерки культуры. - С. 30. Найчасцей шумеры вызначалі сябе па прыналежнасці да пэўнага горада-дзяржавы і называлі сябе яго дзецьмі.
Паходжанне Паводле старажытнай шумерскай паэмы "Энума Эліш" першыя людзі былі створаны з божай крыві і гліныSumerian Mythology. Першасным месцам іх пасялення была МесапатаміяThe Origin of Humans according to Ancient Sumerian Texts. У эпасе пра Гільгамеша месцам нараджэння жыцця названы Дыльмун, які сучасныя даследчыкі атаясняюць з БахрэйнамThe Dilmun Civilization: An Important Location for Ancient Mythology and Trade. Археалагічныя даследаванні паказваюць, што з'яўленне шумераў на Бахрэйне магло быць больш познім, чым у Месапатаміі.
Навукоўцы вылучаюць 2 супрацьлеглыя групы гіпотэз пра паходжанне шумераў. Прыхільнікі першай лічаць, што шумеры — абарыгены паўднёвай Месапатаміі, непасрэдна звязаныя з Убейдскім перыядам (6 - 5 тысячагоддзі да н. э.)Ubaidian Culture - Trade Networking and the Rise of Mesopotamia. Ускосна гэта пацвярджаецца антрапалагічнымі дадзеныміArkadiusz Soltysiak, Physical anthropology and the “Sumerian problem”. Аднак большасць навукоўцаў лічыць шумераў нашчадкамі старажытных мігрантаў. Нават тыя вучоныя, хто лічыў шумераў першапасяленцамі паўднёвай Месапатаміі, імкнуліся знайсці іншую іх прарадзіму. Доказам прыводзяць міфалогію і рэлігію шумераў, а таксама лінгвістычныя дадзеныя, імкнуцца знайсці падабенства мовы шумераў з фіна-ўгорскіміА. Герман, О сумерском языке и его отношении к угро-алтайским языкамSimo Parpola, Sumerian: A Uralic Language, цюркскімі моваміO. Suleymenov, SUMERIAN CONVERGENCESIoannis Kenanidis, Yet Another Suggestion about the Origins of the Sumerian Language, мундаЕмельянов, В. Древний Шумер: очерки культуры. - С. 28 і г. д. У выніку сярод прыхільнікаў другой групы гіпотэз склалася так званая "шумерская праблема" Alyssa Loyless, Exploring the Sumerian Problem іх паходжання, далёкая ад вырашэння.
Генетыкі лічаць, што сучаснае насельніцтва паўднёва-ўсходняга Ірака захоўвае генетычную спадчыну шумераўIn search of the genetic footprints of Sumerians: a survey of Y-chromosome and mtDNA variation in the Marsh Arabs of Iraq.
Культура Заняткі thumb|Гліняны серп, 3000 г. да н. э. Асноўным заняткам шумераў была сельская гаспадарка. Каб стала займацца земляробствам у ніжняй плыні Еўфрата і Тыгра, шумеры былі вымушаны ўдасканальваць ірыгацыйную сістэму, капаць каналы, ствараць вадасховішчы. Каналы таксама з'яўляліся важнымі транспартнымі шляхамі для забеспячэння гарадоў прадуктамі. Паколькі берагі Тыгра высокія, а ў шумераў не мелася прыстасаванняў для пад'ёму вады, то каналы звычайна вяліся ад ЕўфратаЕмельянов, В. Древний Шумер: очерки культуры. - С. 44 . Для абароны палеткаў стваралі штучныя зялёныя насаджэнні.
Большая частка апрацаванай зямлі кантралявалася абшчынамі. Акрамя таго, існавалі храмавыя гаспадаркі, дзе зямля падзялялася на тры катэгорыіЕмельянов, В. Древний Шумер: очерки культуры. - С. 47: Зямля жрацоў, што апрацоўвалася храмавымі работнікамі з дапамогай прылад працы, выдадзеных храмамі. Зямля кармлення, што падзялялася на надзелы і перадавалася ў асабістае карыстанне адміністрацыі і рамеснікам храмаў, а таксама гарадскому валадару. Зямля апрацоўкі, што таксама падзялялася на надзелы і перадавалася храмавым слугам і гарадскому валадару за частку ўраджаю.
Шумеры вырошчвалі збожжавыя культуры, садавіну і гародніну. Асабліва важнае значэнне мелі ячмень і фінікавая пальма, прыстасаваныя да глебаў з высокім утрыманняў соляў. Зямлю апрацоўвалі з дапамогай матыкі і плуга, да якога ў залежнасці ад тыпу апрацоўкі мацаваліся здымныя лямешы і прылады для сяўбыКрамер, С. Шумеры. Первая цивилизация на Земле. - С. 78 - 93. У буйных храмавых гаспадарках існавалі падзел працы і спецыялізацыя.
Шумеры трымалі кароў, авечак, коз, свіней, аслоўAgriculture and Hunting. Быкі служылі цяглай сілай падчас сяўбы. Аслы ўжываліся пры транспарціроўцы грузаў па зямлі. Дадатковымі формамі здабычы ежы з'яўляліся паляванне і рыбалоўства.
Ужо ў 3 тысячагоддзі да н. э. рамяство і гандаль вылучыліся ў якасці самастойных гаспадарчых заняткаў. У храмавых спісах названы прадстаўнікі такіх прафесій, як каваль, апрацоўшчык медзі, гарбар, цясляр, ювелір, ганчар, ткач і інш.Емельянов, В. Древний Шумер: очерки культуры. - С. 50 Яны працавалі за харч і магчымасць карыстацца храмавай зямлёй. Гандаль дазваляў абменьваць лішкі харчовых прадуктаў на тавары, якіх востра не хапала ў Шумеры: металы, драўніну, каштоўныя камяні і г. д. Наземныя шляхі звязвалі Шумер з Іранскім нагор'ем і Малой Азіяй. Рачныя і марскія — з краінамі Персідскага заліва. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што шумеры падтрымлівалі гандлёвыя сувязі нават з прадстаўнікамі Індскай цывілізацыі Sumerian Foreign Trading Connections.
Будаўніцтва і архітэктура thumb|Рэшткі старажытнага Ура Архітэктурныя традыцыі Шумера пачалі фарміравацца ўжо ў Убейдскі перыяд. У прыватнасці, узніклі храмавыя пабудовы на платформе з неабпаленай цэглыSumerian Art and Architecture. У 3 тысячагоддзі да н. э. адбыўся працэс урбанізацыі, у выніку чаго ўзніклі гарады. Археалагічныя раскопкі звычайна арганізуюцца на месцы гарадоў, таму большасць сучасных ведаў тычацца менавіта гарадской архітэктуры.
Першапачаткова шумеры жылі ў трысняговых хацінах, але з развіццём гарадской гаспадаркі асноўным будаўнічым матэрыялам стала неабпаленая цэгла. Гарадская забудова была надзвычай шчыльнай, таму жытлы розных сем'яў часцяком падзяляліся толькі сцяной. У большасці не было вокнаў і адтуліна для вентыляцыі. У багатых дамах мог мецца другі паверх без даху, дзе гатавалі ежу і бавілі асноўны час. Першы паверх умяшчаў прыёмную, кухню, туалет і месца для прыслугі. Дамы высакародных будаваліся ў форме літары U. У цэнтры памяшчаўся сад, дзе праводзілі дзень, бо ўнутры дамоў захоўваліся спякота і вільгаць. Мэбля была простай: нізкія крэслы і сталы, некалькі куфраў для захоўвання рэчаўAncient Homes & Houses. Дамы фарбавалі ў белы колер, што надавала ім прыемны выгляд.
У 2900 - 2400 гг. да н. э. дамінавалі 2 тыпы храмаў: на платформе і на ўзроўні зямліSumerian Art and Architecture. Павелічэнне платформ прывяло да з'яўлення зікуратаў. Але сам храм на вяршыні зікурата заставаўся малым. Найбольш захаваным храмавым комплексам лічыцца Этэменігуру ў Уры. У храмавым будаўніцтве шумеры выкарыстоўвалі драўляныя калоны і аркі.
Гарады ўмацоўваліся цаглянымі мурамі. У горадзе Урук пабудова гарадскога мура прыпісвалася самому ГільгамешуUruk. Яна цягнулася на некалькі кіламетраў, мела ўздымы і тэрасы. Урукскі раён Eanna аддзяляла ўнутраная сцяна. Найдаўжэйшым умацаваннем Шумера быў мур Шульгі, пабудаваны ў XXI ст. да н. э. паміж Тыграм і Еўфратам для абароны ад амарэяў7 Famous Border Walls.
Кухня thumb|150 px|Таблетка з Ура з рэцэптам піва Асноўную ежу шумераў складалі прадукты земляробства, асабліва збожжавыя культуры. Найбольш важную ролю адыгрываў ячмень. Шумеры таксама вырошчвалі і ўжывалі зерне пшаніцы і проса. З ячменю рабілі хлеб, кашу, пірожныя, піва. Хлеб быў прадметам продажу. Існавалі спецыяльныя хлебапякарніSumerian Economy. У хлебныя аладкі дадавалі масла, мёд, зерне кунжутуFood - The Ancient Sumerians.
У выніку адкрыцця працэсу ферментацыі шумеры навучыліся рабіць са збожжавых культур алкагольныя напоіЦі ёсць у піва супрацьзапаленчы эфект?. На таблетках 4 тысячагоддзя да н. э. можна бачыць людзей, што п'юць праз трысціну піва з агульнай пасудзіныThe Modern Recreation of Ancient Sumerian Beer. Распаўсюджанню піва спрыяў дэфіцыт чыстай пітной вады.
Акрамя таго шумеры багата вырошчвалі і спажывалі бабы, часнок, цыбулю, сачавіцу, нут, агуркі, зеляніну салаты, яблыкі, кавуны, слівы, фінікі і г. д. Кунжут, гарчыца і макPoppy Seeds: An Ancient Sumerian Baking Spice выкарыстоўваліся ў якасці прыпраў.
Крыніцай мясных прадуктаў былі як свойскія, так і дзікія жывёлы: козы, авечкі, свінні, каровы, алені, розныя птушкі. Свініна лічылася прысмакам. Зранку елі яйкі. Казінае малако было папулярным напоем. У шумерскіх тэкстах згадваецца каля 50 відаў рыбFood - The Ancient Sumerians. Смажаная рыба з'яўлялася важным прадуктам гандлю ў Уры.
Вопратка thumb|150 px|Жаночая прычоска, 3 тысячагоддзе да н.э. Мужчыны і жанчыны апраналі саронгі і спадніцы з авечай скуры коўдрай навыварат. Мужчынскія саронгі апускаліся да каленаў, саронгі і спадніцы жанчын і высакародных — ніжэй. Жанчыны таксама абгортваліся плашчом з аўчыны. З сярэдзіны 3 тысячагоддзя да н. э. ваўняныя тканіны замянілі скуру, на цела апраналі вялікія палатняныя хусткі з фальбонамі і махраміFashion in Ancient Sumer.. Капелюшы рабілі з валенай поўсці.
Мужчыны звычайна галілі галаву, але маглі мець доўгую бараду. Жанчыны аддавалі перавагу доўгім валасам, якія спляталі і абмотвалі вакол галавы. Мужчыны і жанчыны насілі ўпрыгожванні з каляровых металаў, у тым ліку каралі, завушніцы і бранзалеты, упрыгожаныя каштоўнымі і паўкаштоўнымі камяняміCLOTHING AND JEWELLERY.
Грамадства Палітычнай асновай шумерскай цывілізацыі былі гарады-дзяржавыSumerian Civilization, якія праіснавалі ў зменлівым выглядзе да падпарадкавання паўднёвай Месапатаміі Вавілонам. Яны ўяўлялі сабою абшчыны уру. Жыхары горада-дзяржавы называлі сябе яго дзецьмі. Ужо ў канцы 4 тысячагоддзя да н. э. сацыяльны склад шумерскага грамадства быў даволі стракатым. Асноўнае насельніцтва фарміравалі асабіста свабодныя абшчыннікі. Многія з іх адначасова з'яўляліся землеўладальнікамі, прычым вылучаліся заможныя і бедныя сем'і. Падчас вайны яны ўваходзілі ў апалчэнне, яно з'яўлялася асновай войска.
Важнае месца ў паўсядзённым жыцці займалі храмы, вакол якіх літаральна рос горадSumerian Social System. Яны валодалі значнымі зямельнымі ўгоддзямі, рабамі, арганізоўвалі школы і рамесныя майстэрні, захоўвалі скарб, што ў цяжкія часы мог траціцца на патрэбы ўсіх абшчыннікаў. Святары налажылі да гарадской эліты, а ў пазнейшы перыяд склалі своеасаблівую замкнёную карпарацыю.
Правіцелі гарадоў зваліся энсі або лугальEn, Ensi and Lugal. Пакуль даследчыкі спрачаюцца з-за сутнасці гэтых тытулаў. Улада звычайна перадавалася па спадчыне, аднак згадваюцца правіцелі, абраныя абшчыннікамі. Адным з іх быў Уруінімгіна, сацыяльны рэфарматар Лагаша.