Ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння «Сярэдняя Прыпяць» — прыродаахоўчая тэрыторыя, якая месціцца на тэрыторыях Столінскага, Пінскага, Лунінецкага раёнаў Брэсцкай вобласці і Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Апісанне Заказнік быў створаны пастановай Савету Міністраў ад 19 ліпеня 1999 г. на месцы заказнікаў «Вусце Лані», «Нізоўе Ясельды», «Нізоўе Случы»Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 19 июля 1999 г. № 1105 "Об образовании республиканского ландшафтного заказника «Средняя Припять». Час доступу: 6 лютага, 2011 . Поўная назва — Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Сярэдняя Прыпяць». Плошча складае 90 447 га. Месціцца ў сярэдняй пойме ракі Прыпяці. Міжнародны статус аховы: ТВП утворана ў 1998 годзе (код — BY017, крытэрыі А1, А4, В1, В2, В3). Рамсарскае ўгоддзе заснавана ў 2001 годзе (крытэрыі 1а, 1с, 2а, 3а, 3с, 4b)

Гаспадарчая дзейнасць На 64 % тэрыторыі заказніка вядуць сваю гаспадарку 34 калгасы. Асноўныя віды выкарыстання: сенакосы, выпас жывёлы (каля 14 % плошчы), на мінеральных астравах вядзецца распашка зямель. 27 % тэрыторыі заказніка выкарыстоўваецца пад мэты лясной гаспадаркі.

У пойме Прыпяці захавалася бортніцтва. Акваторыя ракі выкарыстоўваецца для суднаходства.

Флора Каля 92 % тэрыторыі складаюць плошчы, занятыя натуральнай расліннасцю. На тэрыторыі заказніка шмат пойменных лясоў і лугоў. Сярод лясоў пераважаюць чорнаалешнікі і дубравы. На тэрыторыі заказніка можна знайсці ўсе тыпы лугоў: ад вельмі забалочаных да сухіх, якія па структуры набліжаюцца да стэпаў. У пойме таксама прысутнічаюць тыповыя нізінныя балоты, якія ствараюць біятопы, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення ў Еўропе. Самыя вялікія балоты сканцэнтраваны ў вусцях рэк Ясельда і Стыр, якія з’яўляюцца прытокамі Прыпяці.

На тэрыторыі заказнікі растуць 725 відаў раслін, з іх 11 відаў занесеныя ў Чырвоную кнігу.

Фаўна На тэрыторыі заказніка добрыя умовы для падтрымання колькасці рэдкіх каляводных млекакормячых. Тут сустракаюцца 16 відаў земнаводных і паўзуноў, сярод якіх: , , .

На плошчы заказніка «Сярэдняя Прыпяць» сустракаецца 37 відаў рыб, якія жывуць у Прыпяці і азёрах-старыцах. Адзначана 182 віды птушак, 52 з якіх занесены у Чырвоную кнігу, а 5 — пад глабальнай пагрозай знікнення: , , , , і . 155 відаў птушак адзначаны пры гнездаванні, 39 з якіх знаходзяцца пад аховай.

border|180px|border|180px|<small>. Аверс<small>. Рэверс

Папуляцыя быкоў Хека

З сакавіка 2020 года статак быкоў Хека засялілі ва ўрочышчы каля вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна, дзе яны паспяхова прыжыліся і пачалі размножваццаТри теленка туроподобного быка Хека родились в заказнике «Средняя Припять» .

15 асобін завезлі ў заказнік з латвійскага нацыянальнага парка «» і выпусцілі на вольны выпас на мясцовых поймавых лугах. Тэрыторыя плошчай каля 200 га, на якой жывуць быкі, з аднаго боку абмежавана агароджай, а з другога — рэкамі Прыпяццю і Сцвігай.

Эколагі і біёлагі лічаць, што пражыванне на поймавых лугах Прыпяці і яе прытокаў буйных быкоў дапаможа аднавіць біяразнастайнасць, паколькі яны не даюць разрастацца хмызнякам і высокім травам і такім чынам падтрымліваюць стан экасістэмы бліжэйшым да нізкатраўных лугоў, што стварае добрыя ўмовы для жыцця традыцыйных лугавых птушак: кулікоў, качак і іншых. Скашванне лугоў дае горшы эфект, бо падвышае манатоннасць ландшафту, у адрозненне ад вынікаў пасьбы траваедных, якія пакідаюць пасля сябе курціны і некранутыя лапіны, што вабіць самых розных жывёл і птушакБыки для спасения куликов: в Беларусь вселили потомков древних туров .

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Сохранение биоразнообразия Полесья, «Средняя Припять». Час доступу: 6 лютага, 2011 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны», «Сярэдняя Прыпяць». Час доступу: 6 лютага, 2011 «Палеская праўда» ад 23.12.2010 08:01. Час доступу: 6 лютага, 2011 Сахвон, В. В. Роль пойменных лесов ландшафтного заказника «Средняя Припять» в сохранении редких и малочисленных видов птиц Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Ландшафтныя заказнікі рэспубліканскага значэння» «Сярэдняя Прыпяць» і «Прастыр»

Катэгорыя:Ландшафтныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Тэрыторыі, важныя для птушак Катэгорыя:Лунінецкі раён Катэгорыя:Пінскі раён Катэгорыя:Столінскі раён Катэгорыя:Жыткавіцкі раён