Мангольская мова (, ᠮᠣᠩᠭᠣᠯ ᠬᠡᠯᠡ) — мова манголаў, дзяржаўная мова Манголіі. Тэрмін можа ўжывацца шырэй: для мангольскай мовы Манголіі і Унутранай Манголіі ў Кітаі, для ўсіх моў мангольскай групы, у гістарычным кантэксце для такіх моў як старажытная агульнамангольская і старапісьмовая мангольская мовы. Агульная колькасць носьбітаў — 5,2 млн чал. (2005 г.)Estimate from Svantesson et al. 2005: 141

Сучасная літаратурная мангольская мова Манголіі складзеная на аснове паўночнага халхаскага дыялекта. Да сяр. ХХ ст. існавала некалькі варыянтаў мангольскай пісьмовасці. Першыя пісьмовыя крыніцы на мангольскай мове вядомыя з ХІІІ ст. Яны складаліся на аснове ўйгурскай літарнай вязі. Акрамя таго, у кан. ХІІІ ст. па запыту хана Хубілая тыбецкі вучоны Пагба-лама склаў «квадратную» пісьмовасць на аснове тыбецкіх літар. У XVII ст. джунгарскі манах Зая распрацаваў асновы ўласна мангольскай пісьмовасці. У XVIII ст. узнік яшчэ адзін варыянт мангольскай пісьмовай мовы — саёмбо. У ХІХ ст. манчжурская адміністрацыя ўводзіла пісьмовую мову на аснове лацініцы. Але пісьмовасць на аснове ўйгурскай вязі заставалася асноўнай да 1941 г., калі быў прыняты алфавіт на аснове кірыліцы.

У апошнія гады сярод моладзі Манголіі і манголаў, што жывуць у іншых краінах, таксама ў побыце распаўсюджаная лацінка. Гэта тлумачыцца недахопам тэхнічна-інфармацыйных прыстасаванняў (сотавых тэлефонаў, камп’ютараў, факсаў і г. д.) з раскладкай на кірыліцы.

Ва Унутранай Манголіі афіцыйна карыстаюцца пісьмовасцю на аснове ўйгурскай літарнай вязі.

Спасылкі Мангольская мова на Omniglot

Катэгорыя:Мовы Манголіі Катэгорыя:Мовы Кітая Катэгорыя:Мангольскія мовы