Лу́нна (, ) — аграгарадок у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці, на поўдзень ад Нёмана. Адміністрацыйны цэнтр Лунненскага сельсавета. Насельніцтва складае 1165 чалавек (1997). Знаходзіцца ў 26 км на захад ад Мастоў, размешчана на шашы і .
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Упершыню Лунна згадваецца ў XVI ст. як вёска ў складзе Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У 1546 тут утварылася каталіцкая парафія. У 1782 годзе быў збудаваны мураваны касцёл Св. Ганны.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Лунна апынулася ў складзе Гарадзенскага павета Расійскай імперыі. Станам на 1886 у мястэчку існавалі касцёл, сінагога, 3 яўрэйскія малітоўныя дамы, 20 крам, 3 шынкі, 2 харчэўні, праводзіліся кірмашы. У пач. XX ст. — царкоўнапрыходская школа, фельчарскі пункт, пошта.
Найноўшы час Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лунна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства. Станам на 1921 тут было 307 двароў.
У 1939 Лунна ўвайшла ў БССР, дзе 12 студзеня 1940 атрымала афіцыйны статус рабочага пасёлка Скідзельскага раёна. У 1955 статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1972 тут было 473 двары, на 1997 — 559 двароў.
У 2006 годзе насельніцтва Лунны складала 1000 чалавек. У сярэдзіне жніўня 2009 каля школы на загад мясцовага сельсавета знішчылі больш за 20 дрэваў з рэшткаў старажытнага парку вакол колішняга палаца Ромераў. Парк заснавалі яшчэ ў XIX стагоддзі. Пад знішчэнне трапілі найбольш каштоўныя дрэвыУ мястэчку Лунна высеклі старажытны парк // «Наша Ніва», 24 жніўня 2009..
Дэмаграфія XIX стагоддзе: 1830 — 267 муж., з іх шляхты 3, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 211, мяшчан-хрысціян і сялян 52 С. 412.; 1884 — 1211 чал., у тым ліку 965 іўдзеяў S. 830.; 1886 — 1392 чал. XX стагоддзе: 1901 — 1375 чал.; 1921 — 1884 чал.Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom V: Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.; 1972 — 1475 чал.; 1997 — 1165 чал.Ганна Новікава|Новікава Г. Лунна // С. 401.; 1999 — 1137 чал. С. 370. 2010 — 961 чал.
Інфраструктура У вёсцы працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, дом культуры, амбулаторыя.
Славутасці Шэраговая забудова (XIX—XX стст.) Царква Св. Іаана Прадцечы Капліца-склеп Антонія Барташэвіча Касцёл Святой Ганны (1782, 1895) — Сядзіба Чахоўскіх
Страчаная спадчына Сінагога (XVIII ст.)
Вядомыя асобы Канстанцін Бялецкі (1874—1926) — лекар, беларускі грамадска-палітычны дзеяч. Эзра Голдзін (1868-1915) — пісьменнік Рыва Ёніш (1910-1983) — настаўніца, пісьменніца
Эдвард Матэй Ромер (1848—1900) — мастак.
Перац Сандлер (1881—1926) — яўрэйскі кампазітар. Довід Эліновіч — паэт Мойша Эфрон — пісьменнік Люба Зільберблат — паэтэса, акцёрка Леан Аркін (1888-1953) — журналіст
Крыніцы
Літаратура
Łunna // Лявон Карповіч. Маё мястэчка Луна-Воля
Спасылкі
м. Лунна на Radzima.org
Катэгорыя:Лунненскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мастоўскага раёна Катэгорыя:Друцкія-Любецкія