Васі́ль Дані́лавіч Сакало́ўскі (9 (21) ліпеня , вёска Козлікі Гродзенскай губерні, цяпер тэрыторыя Польшчы — 10 мая ) — савецкі военачальнік, Маршал Савецкага Саюза (3 ліпеня 1946). Падчас Вялікай Айчыннай вайны — начальнік штабоў розных франтоў, якімі камандаваў Жукаў, пасля вайны вядомы як тэарэтык, аўтар працы «Ваенная стратэгія».

Да вайны На вайсковай службе з 1918 года. Скончыў Ваенную акадэмію РСЧА (1921), Вышэйшыя акадэмічныя курсы (1928). Падчас Грамадзянскай вайны ваяваў на Усходнім, Паўднёвым і Каўказскім франтах, камандаваў ротай, узначальваў штаб батальёна, быў памочнікам камандзіра і камандзірам палка, старшым памочнікам начальніка штаба стралковай дывізіі, камандзірам брыгады і начальнікам штаба 32-й стралковай дывізіі.

Вялікая Айчынная вайна

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З чэрвеня па ліпень 1941 — першы намеснік начальніка Генеральнага штаба Чырвонай Арміі. З ліпеня па верасень 1941 — начальнік штаба войскаў Заходняга напрамку. З ліпеня 1941 па студзень 1942 — начальнік штаба Заходняга фронту. Са студзеня па люты 1942 года — першы намеснік начальніка Генеральнага штаба Чырвонай Арміі. З лютага па май 1942 года — начальнік штаба войскаў Заходняга напрамку. З траўня 1942 па люты 1943 — начальнік штаба Заходняга фронту. З лютага 1943 па красавік 1944 года — камандуючы войскамі Заходняга фронту. З красавіка 1944 па красавік 1945 года — начальнік штаба 1-га Украінскага фронту. З красавіка 1945 па чэрвень 1946 года — намеснік камандуючага войскамі 1-га Беларускага фронту.

Штаб фронту пад кіраўніцтвам В. Д. Сакалоўскага падчас Смаленскай бітвы і Маскоўскай бітвы, нягледзячы на некаторыя пралікі і памылкі ў працы, здолеў наладзіць разведку, арганізаваць інжынерныя работы на перадавых рубяжах і ў глыбіні абароны, актыўна ўдзельнічаў у планаванні, падрыхтоўцы і правядзенні Маскоўскай наступальнай аперацыі 1941—1942 гадоў і Ржэўска-Вяземскай аперацыі 1942 года. З лютага 1943 — камандуючы Заходнім фронтам, войскі якога ва ўзаемадзеянні з іншымі франтамі правялі Ржэўска-Вяземскую, Арлоўскую і Смаленскую аперацыі 1943 года. За няўдачы ў Аршанскай і ў Віцебскай наступальных аперацыях у красавіку 1944 года зняты з пасады камандуючага фронтамГареев М. А. О неудачных наступательных операциях советских войск в Великой Отечественной войне. //Новая и новейшая история. 1994. № 1. (тут жа апублікаваныя даклад камісіі ДКА ад 11.04.1944 і Пастанова ДКА ад 12.04.1944).. З красавіка 1944 года — начальнік штаба 1-га Украінскага фронту, з красавіка 1945 года — намеснік камандуючага 1-м Беларускім фронтам. На гэтых пасадах унёс вялікі ўклад у планаванне, падрыхтоўку і правядзенне Львоўска-Сандамірскай, Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацый.

За ўмелае кіраўніцтва баявымі дзеяннямі войскаў, асабістую мужнасць і адвагу В. Д. Сакалоўскаму 29 мая 1945 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны З чэрвеня 1952 па красавік 1960 года — начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР.

23 кастрычніка 1956 года а 23:00 Васіль Сакалоўскі, адпаведна рашэнню Прэзідыума ЦК КПСС, аддаў загад на ўвядзенне савецкіх войскаў у Будапешт для падаўлення Венгерскага паўстання супраць таталітарнага прасавецкага кіраўніцтва Венгерскай Народнай Рэспублікі. Паводле загаду Сакалоўскага ў сталіцу Венгрыі ноччу на 24 кастрычніка ўведзена каля 6000 вайскоўцаў Савецкай Арміі, 290 танкаў, 120 БТР і 156 гармат.

З 1960 года — Генеральны інспектар Групы генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР.

Памёр 10 мая 1968 года. Пахаваны ля Крамлёўскай сцяны на Краснай плошчы ў Маскве.

Творы Освобождение западных земель Украины // В боях за Львовщину. — Львов, 1965. Славный боевой путь // От Москвы до Берлина. — М., 1966. Великая битва под Москвой и её историческое значение // Беспримерный подвиг. — М., 1968.

Ваенная кар’ера Камдыў — 21 лістапада 1935 г.; Камкор — 31 снежня 1939 г.; Генерал-лейтэнант — 4 чэрвеня 1940 г.; Генерал-палкоўнік — 13 чэрвеня 1942 г.; Генерал арміі — 27 жніўня 1943 г.; Маршал Савецкага Саюза — 3 ліпеня 1946 г.

Літаратура Чередниченко М. Маршал Советского Союза Василий Соколовский // Полководцы и военачальники Великой Отечественной. Вып. 1. — 2-е изд. — 1971. — С. 331—371. — 448 с.

Спасылкі Сакалоўскі Васіль Данілавіч на сайце «Бессмертный полк. Москва: Электронная книга памяти» «ФАКТЫ», 2002

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Беластоцкім павеце