Джузэпэ ГарыбальдзіНапісанне імя і прозвішча Джузэпэ Гарыбальдзі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.75. (; , — , востраў Капрэра) — народны герой Італіі, палкаводзец, адзін з правадыроў Рысарджымента, літаратар. Разам з Каміла Кавурам, Віктарам Эмануілам II і Джузэпэ Мадзіні яго лічаць адным з «бацькоў айчыны» ў Італіі.
Гарыбальдзі быў цэнтральнай фігурай у італьянскім Рысарджымента, бо ён асабіста камандаваў і ўдзельнічаў у шматлікіх ваенных кампаніях, якія прывялі ў канчатковым выніку да фарміравання адзінай Італіі. Ён наогул імкнуўся дзейнічаць ад імя законнай улады, таму яго не прынята лічыць рэвалюцыянерам. Гэтак ён быў прызначаны генералам часовым урадам у Мілане ў 1848 годзе, а таксама генералам Рымскай рэспублікі ў 1849 годзе ваенным міністэрствам, а таксама ўзначальваў Экспедыцыю тысячы ад імя і са згоды Віктара Эмануіла II.
Джузэпэ быў празваны «героем двух міроў» за яго ўдзел у ваенных аперацыях у Паўднёвай Амерыцы і Еўропе. Гэта прынесла яму значную рэпутацыю ў Італіі і за мяжой. Многія з найвялікшых інтэлектуалаў таго часу, як Віктор Гюго, Аляксандр Дзюма і Жорж Санд, усхвалялі яго з захапленнем. Злучанае Каралеўства і Злучаныя Штаты аказвалі яму фінансавую і ваенную падтрымку ў цяжкіх умовах.
Згодна з апісаннем добраахвотнікі пад яго камандваннем насілі чырвоныя кашулі замест уніформы.
Літаратура Delvan, «G., vie et aventures 1807—1859» Парыж, 1867); Vecchi, «G. auf Caprera» (ням. перак., Лейпцыг, 1862); Elpis Melena, «Garibaldis Denkw ü rdigkeiten» (Гамбург, 1861) « G., Mitteilungen aus seinem Leben» (2 выд, Гановер, 1855); Balbiani, «Scene storiche della vita politica e militare di G. G.» (Мілан, 1872); Bent, «Life of G.» (Лондан, 1881); Guerzoni, «G. con documenti editi e inediti» (Тур., 1882); Mario «G.e i suoi tempi» (Мілан, 1884); «Epistolario di G. G.» (Мілан, 1885); «G. Memorie scritte da sè stesso» (Фларэнцыя, 1888).
Спасылкі
Працы Джузэпэ Гарыбальдзі. Праект Гутэнберг Гарыбальдзі і Рысаджымента Фонд імя Джузэпэ Гарыбальдзі
Катэгорыя:Масоны Італіі Катэгорыя:Вялікія майстры ВУІ Катэгорыя:Палітыкі Італіі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Італіі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Уругвая Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Бразіліі Катэгорыя:Мемуарысты Італіі Катэгорыя:Удзельнікі франка-прускай вайны