Жан-Луі Дэбрэ (; ) — французскі палітык, член партыі «Саюз за народны рух». З палітычнай дынастыі Дэбрэ, сын аднаго з заснавальнікаў Пятай рэспублікі Прэм’ер-міністра Францыі Мішэля Дэбрэ.
Біяграфія Нарадзіўся 30 верасня 1944 года ў Тулузе (Францыя).
З 2 красавіка 1986 года па 14 мая 1988 года і з 23 чэрвеня 1988 года па 18 чэрвеня 1995 года — дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі.
З 7 лістапада 1995 года па 2 чэрвеня 1997 года — Міністр унутраных спраў Францыі.
З 12 чэрвеня 1997 года па 5 сакавіка 2007 года — дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі.
З 5 сакавіка 2007 года па 8 сакавіка 2016 года — старшыня канстытуцыйнага савета Францыі.
Памёр 4 сакавіка 2025 года.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Палітыкі Францыі Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Францыі Катэгорыя:Постаці французскай юрыспудэнцыі Катэгорыя:Члены Саюза за народны рух Катэгорыя:Члены Канстытуцыйнага савета Францыі