Гі дэ Мапасан ( , поўнае імя — Анры-Рэнэ-Альбер-Гі дэ МапасанУ адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.10., Мн., 2000, С.100. (); —6 ліпеня 1893) — французскі пісьменнік, аўтар многіх знакамітых аповядаў, раманаў і аповесцяў.

Біяграфічныя звесткі Скончыў Руанскі ліцэй (1869). Друкаваўся з 1876 года.

Творчасць Аўтар сацыяльна-псіхалагічных раманаў «Жыццё» (1883), «Мілы друг» (1885), «Монт-Арыёль» (1886), «П'ер і Жан» (1887—88), «Моцная, нібы смерць» (1889), «Наша сэрца» (1890).

Прызнаны майстар навелы. Асаблівую вядомасць набыла яго навела «Пышка» (1880). У зборніках навел «Майстэрня Тэлье» (1881), «Мадэмуазель Фі-фі» (1882), «Дзядзечка Мілон» (1883), «Міс Гарыет» (1884), «Івета» (1885), «Пан Паран» (1886) і інш. адлюстраваны тэмы вайны, супраціўлення, кахання, імкненне ўвасобіць як высокія, так і змрочныя, «начныя» аспекты чалавечых пачуццяў і ўзаемаадносін.

Аўтар збонікаў «Вершы» (1880), кніг дарожных нарысаў «Пад сонцам» (1884), «На вадзе» (1888), «Бадзяжнае жыццё» (1890), драматычных, літаратурна-крытычных артыкулаў.

Яго творы адметныя глыбокім псіхалагізмам, сюжэтнай напружанасцю, прысутнасцю элементаў натуралізму і сімвалізму. Многія творы экранізаваныя.

Раманы Жыццё / Une vie (1883) Мілы друг / Bel Ami (1885) Монт-Арыёль / Mont-Oriol (1887) П'ер і Жан / Pierre et Jean (1888) Моцная, нібы смерць / Fort comme la mort (1889) Наша сэрца / Notre coeur (1890) Агонь жадання Чужая душа / L'Âme étrangère  (1895) Ангелюс / L'Angélus (1895) ; няскончаны раман

Беларускія пераклады

На беларускую мову асобныя творы Гі дэ Мапасана пераклалі А. Істомін, Н. Мацяш, С. Мурашка, М. Паслядовіч, С. Шупа; апавяданні «Аздоба», «Вяроўка», «Два сябры», «Прыгода Вальтэра Шнафса», «У моры» пераклаў З. Колас. Пышка. — Мн., 1937 Навелы: пераклад з французскай / Гі дэ Мапасан. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. — 365, с., л. партр. — (Бібліятэка замежнай прозы)

Літаратура Лявонава Е. Мапасан //

Спасылкі Творы Гі дэ Мапасана на Беларускай Палічцы

Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі XIX стагоддзя Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі