Сен-Дэні́ () — камуна ў Францыі за 9 км ад цэнтра Парыжа, насельніцтва — каля 95 тыс. жыхароў (2005). 35,6 % жыхароў — імігранты або выхадцы з заморскіх дэпартаментаў. Высокі ўзровень злачыннасці; нягледзячы на гэта, беспарадкі ў прыгарадах Парыжа (2005) мала адбіліся на Сен-Дэні.

Знаходзіцца на поўнач ад Парыжа, каля правага берага ракі Сена пры ўпадзенні канала Сен-Дэні і насупраць аднайменнага вострава.

Сен-Дэні паўстаў каля заснаванага Дагаберам I у 630 годзе бенедыкцінскага абацтва. У XII ст. тут жыў Абеляр. У 1567 годзе ў Сен-Дэні адбылася бітва католікаў з гугенотаў, у якой загінуў Анн дэ Манмарансі.

Асноўная славутасць — гатычнае абацтва Сен-Дэні, пахавальня каралёў Францыі.

Спецыяльна да чэмпіянату свету па футболу 1998 года ў Сен-Дэні быў пабудаваны 80000 стадыён «Стад дэ Франс». Гарады-пабрацімы

Літаратура

d’Ayzac, «Histoire de L’abbaye de Saint-Denis» (1861); d’Heilly, «Les tombes royales de Saint-Denis» (1872).

Спасылкі

City council website Saint-Denis, a town in the Middle Ages

Катэгорыя:Камуны дэпартамента Сен-Сен-Дэні