Гру́па а́рмій «H» () — адна з груп армій нацысцкай Германіі падчас Другой сусветнай вайны.

Гісторыя Група армій «H» сфарміравана 11 лістапада 1944 года ў Галандыі на базе штаба армейскай групы «Клефель»() і часткі армейскай групы «Сербія»(). Група армій вяла абарончыя баі ў Галандыі і Паўночна-Заходняй Германіі. 7 красавіка 1945 года пераназваная ў галоўнакамандаванне Паўночнага Захаду (). Капітулявала перад амерыканскімі войскамі 4 мая 1945 года.

Камандуючыя генерал-палкоўнік Курт Штудэнт 11.11.1944 - 28.01.1945 генерал-палкоўнік Яганес Бласкавіц 28.01 - 7.04.1945 генерал-фельдмаршал Эрнст Буш — 7.04 - 4.05.1945.

Баявы склад Снежань 1944 г. 1-я парашутная армія 15-я армія

Студзень 1945 г. 1-я парашутная армія 25-я армія

Літаратура Tessin, Georg. Verbände und Truppen der deutschen Wehrmacht und Waffen-SS im Zweiten Weltkrieg 1939—1945. - Osnabrück: Biblio Verlag, 1976. - ISBN 3-7648-1083-1

Катэгорыя:Нямецкія групы армій у Другой сусветнай вайне