Кастр (, ) — горад у Францыі на рацэ Агу, цэнтр акругі ў дэпартаменце Тарн.
Насельніцтва — 42900 жыхароў (2006).Castres — Notice Communale
Гісторыя Дакладная дата заснавання горада невядома. Кастр утварыўся ля абацтва бенедыкцінцаў, якое, паводле легенды, было заснавана ў 647 годзе. Назва пайшла ад лацінскага castrum («умацаванне, крэпасць»). У XII стагоддзі горад стаў адным з цэнтраў у альбігойцаў. Альбігойскі крыжовы паход далучыў горад да Французскага каралеўства ў 1229 годзе, а ў 1317 годзе Папа Рымскі Іаан XXII заснаваў епархію, якая праіснавала да Вялікай Французскай рэвалюцыі. Цэнтрам епіскапства быў Кафедральны сабор Кастра. Пазней Кастр быў крэпасцю ў гугенотаў і кальвіністаў.
У пачатку XX стагоддзя Кастр быў цэнтрам па вытворчасці сукна, шоўка, баваўняных і ваўняных тканін. У горадзе пражывала больш за 20 тыс. чалавек. Сёння таксама развіты машынабудаванне і хімічная прамысловасць. Значную ролю ў эканоміцы горада адыгрывае і турызм.
Культура Акрамя Кафедральнага сабора, сярод славутасцей захавалася вежа старога абацтва ў раннім раманскім стылі. У горадзе размешчаны і музеі Гоі (адкрыты ў 1840 годзе) і Жарэса. Таксама ў Кастры маецца прыватны, але адкрыты для наведванняў батанічны сад плошчай 4 га.
З выхадцаў горада вядомыя такія асобы як сацыяліст Жан Жарэс, маршал Нікаля Жан дэ Дзьё Сульт, пісьменнік Ражэ ПейрэфітThe Guardian. Roger Peyrefitte і інш. Доўгі час у Кастры пражываў матэматык П’ер Ферма.
Транспарт Паміж Кастрам і горадам Мазамэ размешчаны аэрапорт Кастр-Мазамэ.
Спорт У 2007 годзе фініш дванаццатага этапу велагонкі Тур-дэ-Франс знаходзіўся ў Кастры.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Галерэя
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Аксітаніі Катэгорыя:Камуны дэпартамента Тарн