Балажэ́вічы (, ) — вёска ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Скрыгалаўскага сельсавета.

Гісторыя

Ля вёскі ў 1904—1914 працаваў Балажэвіцкі дрэваапрацоўчы купецкі завод. Ён заваяваў Вялікі залаты медаль на выстаўцы ў Бруселі (1905) і Малы залаты медаль на выстаўцы ў Бесарабіі (1912) за высакаякасныя чаўнакі, бабіны, катушкі і паганялкі для прадзільных і ткацкіх фабрык. Завод меў паравы рухавік 100 кс. Працавалі 120 чалавек (1913).

Сучаснасць

У вёсцы працуе пачатковая школа.

Спасылкі

Катэгорыя:Скрыгалаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мазырскага раёна