— японскі востраў у Цусімскім праліве, у 20 км ад берагоў Кюсю; адміністрацыйна ўваходзіць у прэфектуру Нагасакі. Галоўны населены пункт на востраве — горад Ікі.

Геаграфія Ікі — вулканічны востраў у Цусімскім праліве паміж Цусімай і Кюсю. Плошча вострава — 138,5 км²; максімальная адлегласць ад паўночнага берага да паўднёвага — 17 км, ад заходняга да ўсходняга — 15 км. Найвышэйшы пункт — патухлы вулкан , 213 м над узроўнем мора. Апошняе вывяржэнне Такэнацудзі было 0,6—0,9 мільёнаў гадоў назад; тым не менш, на востраве існуюць гарачыя крыніцы.

Дзякуючы галіне цёплай плыні Курасіа, на Ікі мякчэйшы клімат, чым на асноўных астравах Японіі на той жа шыраце.

Спасылкі Сайт адміністрацыі горада Ікі

Катэгорыя:Астравы Японіі Катэгорыя:Нагасакі (прэфектура)