__NOTOC__
25 лістапада — трыста дваццаць дзевяты (трыста трыццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 885: Вікінгі пачалі аблогу Парыжа. 1120: У праліве Ла-Манш патануў «Белы карабель». 1795: Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіўся ад стальца Рэчы Паспалітай на карысць расійскай імператрыцы Кацярыны II. Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае спынілі сваё існаванне. 1867: Альфрэд Нобель запатэнтаваў дынаміт. 1920: Падчас Слуцкага паўстання ў Семежаве прайшоў парад беларускіх аддзелаў. 1970: Інцыдэнт Місімы — спроба дзяржаўнага перавароту ў Японіі. 1975: Сурынам атрымаў незалежнасць ад Нідэрландаў. 2018: Ваенны інцыдэнт у Керчанскім праліве: узброеныя сілы і караблі берагавой аховы Расіі затрымалі караблі ваенна-марскіх сіл Украіны.
Нарадзіліся 1562: Лопэ дэ Вэга, іспанскі пісьменнік, драматург 1701: Андэрс Цэльсій, шведскі астраном, геолаг і метэаролаг (пам. 25.10.1744) 1714: Тамаш Жэброўскі, архітэктар і матэматык (пам. 18.3.1758) 1844: Карл Бенц, нямецкі канструктар рухавікоў і аўтамабіляў (пам. 4.4.1929) 1874: Джо Ганс, амерыканскі баксёр 1904: Ліліян Коўленд, амерыканская лёгкаатлетка 1908: Анатоль Волкаў, беларускі мастак-графік і жывапісец (пам. 1985) 1911: Яўген Ціхановіч, беларускі мастак і мемуарыст (пам. 5.7.2005) 1917: Марсель Альбер, французскі лётчык, удзельнік баёў на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1922: Ефрасіння Леанідаўна Бондарава, беларускі кінакрытык 1923: Маўна Койвіста, фінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч 1925: Анатоль Дзям’янаў, беларускі скульптар (пам. 1972) 1925: Нона Мардзюкова, савецкая і расійская кінаактрыса (пам. 2008) 1936: Іван Крэнь, беларускі гісторык 1955: Аляксандр Казулін, беларускі навуковец, палітык, грамадскі дзеяч
Памерлі 1733: П’ер-Антуан Кіяр, французскі мастак 1763: Антуан Франсуа Прэво, французскі пісьменнік 1768: Франц Георг Херман, нямецкі мастак 1950: Іаганес Вільгельм Енсен, дацкі пісьменнік і паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1959: Жэрар Філіп, выбітны французскі акцёр тэатра і кіно (нар. 4.12.1922) 1974: У Тан, бірманскі дыпламат, Генеральны сакратар ААН (нар. 22.1.1909) 1988: Яўгенія Янішчыц, беларуская паэтэса (нар. 20.11.1948) 2005: Элізабэт Баселі, французская лётчыца 2012: Томас Грахавяк, нямецкі мастак 2016: Фідэль Кастра, кубінскі рэвалюцыянер, дзяржаўны і палітычны дзеяч (нар. 13.8 1926) 2019: Андрэй Мікалаевіч Жук (нар. 22.06.1976) — французскі ваеннаслужачы беларускага паходжання, кавалер Ордэна Ганаровага легіёна пасмяротна.
Святкуюць : Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын : Дзень дзяржаўнасці : Нацыянальны дзень настаўніка : Дзень падзякі , ЗША: Дзень эвакуацыі : Дзень незалежнасці
Л25