Ягор Філіпенка (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Урал» з Екацярынбурга. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2007—2017).
Клубная кар’ера Выхаванец мінскай школы «Змена», у маладосці апынуўся ў структуры барысаўскага БАТЭ. З 2005 года стаў выступаць за дубль, а ў 2007 годзе замацаваўся ў асноўным складзе барысаўчан.
У кастрычніку 2007 года перайшоў у маскоўскі «Спартак». У сезоне 2008 правёў у чэмпіянаце 11 матчаў. У першай палове 2009 года знаходзіўся ў арэндзе ў «Тамі» (дзе амаль не гуляў з-за траўмы). Другую палову 2009 года правёў у складзе «Спартака», а ў сезоне 2010 выступаў у «Сібіры», дзе галоўным трэнерам быў былы настаўнік БАТЭ Ігар Крывушэнка.
У лютым 2011 года вярнуўся ў БАТЭ на правах арэнды. Хутка замацаваўся ў аснове барысаўчан, і пасля заканчэння тэрміну арэнды ў лютым 2012 года быў выкуплены барысаўскім клубам. У ліпені-жніўні 2012 года, красавіку-маі 2013 года і кастрычніку-лістападзе 2014 года не гуляў з-за траўм, але потым вяртаўся на пазіцыю асноўнага цэнтральнага абаронцы. Па выніках сезонаў 2013 і 2014 прызнаваўся найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі.
У студзені 2015 года падпісаў кантракт з клубам іспанскай Ла Лігі «Малага» на 2,5 гадыЕгор Филипенко заключил с "Малагой" контракт на два с половиной года"Малага" официально объявила о подписании Егора Филипенко. Дэбютаваў за «Малагу» 14 студзеня 2015 года ў адказным матчы 1/8 фінала Кубка Іспаніі супраць «Левантэ». Дэбют атрымаўся няўдалым — пасля выхаду Філіпенкі каманда прапусціла 3 галы, але ўсё роўна выйшла ў чвэрцьфінал. Пасля Ягор ужо не з’яўляўся на полі, а неўзабаве ўвогуле перастаў трапляць у заяўку на матчы. У сезоне 2015/16 зноў стаў трапляць у заяўку, а 6 снежня 2015 года дэбютаваў у Ла Лізе ў матчы з «Атлетыкам» (0:0), выйшаўшы ў стартавым складзе. У андалузскім клубе стаў звычайна выкарыстоўвацца ў якасці апорнага паўабаронцы.
14 чэрвеня 2016 года перайшоў у «Макабі» з Тэль-Авіва, з якім падпісаў двухгадовы кантрактЕгор Филипенко подписал 2-летний контракт с вице-чемпионом Израиля. У сезоне 2016/17 па чарзе гуляў у стартавым складзе і заставаўся на лаўцы запасных, а ў сезоне 2017/18 страціў месца ў аснове, і пасля 14 верасня 2017 года, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы Лігі Еўропы супраць пражскай «Славіі» (0:1), да канца года не з’яўляўся на полі. У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду іншаму ізраільскаму клубу, «Ашдоду»"Маккаби" отдал Филипенко в аренду "Ашдоду", дзе стаў іграком асновы.
У чэрвені 2018 года зноў стаў іграком барысаўскага БАТЭЕгор Филипенко подписал контракт с БАТЭ. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды.
У студзені 2021 года было абвешчана, што Філіпенка пакідае БАТЭБАТЭ объявил об уходе Филипенко. Неўзабаве абаронца падпісаў пагадненне з салігорскім «Шахцёрам»Егор Филипенко стал игроком "Шахтера", якому ў сезоне 2021 дапамог стаць чэмпіёнам Беларусі. У верасні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Шахцёр»Егор Филипенко покинул "Шахтер" и продолжит карьеру в "Урале" Гончаренко і хутка быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка екацярынбургскага «Урала»Официально: Егор Филипенко заключил контракт с "Уралом".
Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года. У матчы супраць Чэхіі за трэцяе месца забіў гол на 88-й хвіліне, які прынёс беларусам перамогу 1:0 і разам з ёй пуцёўку на Алімпійскія гульні 2012.
Яшчэ 12 верасня 2007 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Славеніі. Пасля 2008 года перастаў выклікацца ў галоўную каманду, вярнуўся ў склад зборнай улетку 2011 года.
У жніўні 2019 года, пасля амаль двух гадоў без удзелу ў зборнай, абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў нацыянальнай камандзе.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (8): 2006, 2007, 2011, 2012, 2013, 2014, 2018, 2021 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2019, 2020 Уладальнік Кубка Беларусі: 2020 Уладальнік Суперкубка Беларусі (3): 2011, 2014, 2021 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (5): 2007, 2013, 2014, 2020, 2021 Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі (2): 2013, 2014 Срэбраны прызёр чэмпіянату Ізраіля: 2016/17 Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіяната Еўропы: 2011
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Том Томск Катэгорыя:Ігракі ФК Сібір Новасібірск Катэгорыя:Ігракі ФК Малага Катэгорыя:Ігракі ФК Макабі Тэль-Авіў Катэгорыя:Ігракі ФК Ашдод Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Урал Екацярынбург