Падзеі
16 студзеня: Мікіта Хрушчоў абвясціў аб тым, што СССР мае вадародную бомбу. 19 студзеня: Адбыўся першы выступ «The Beatles» на тэлебачанні. 7 сакавіка: Светлагорск стаў горадам абласнога падпарадкавання. 21 мая: Залман Шазар заступіў на пасаду Прэзідэнта Ізраіля. 25 мая: На 1-й канферэнцыі ўрадаў афрыканскіх краін у Адыс-Абебе створана Арганізацыя афрыканскага адзінства. 21 чэрвеня: Папа Рымскі Павел VI заняў пасад. 16 верасня: Утворана федэратыўная дзяржава Малайзія. 5 лістапада: Адкрыты станцыі Кіеўскага метрапалітэна «Політэхнічны інстытут» і «Завод «Бальшавік»; колькасць станцый узрасла да сямі. 20 снежня: Уступіла ў строй першая чарга Баранавіцкага баваўнянага камбіната. 31 снежня: Распушчана Федэрацыя Радэзіі і Ньясаленда.
Нарадзіліся 26 студзеня: Жазэ Маўрынью, футбольны трэнер. 17 лютага: Майкл Джордан, амерыканскі баскетбаліст. 18 лютага: Міхаіл Тумеля, рэжысёр, аніматар, мастак і сцэнарыст. 3 жніўня: Джэймс Алан Хэтфілд, гітарыст, вакаліст гурта Metallica. 15 жніўня: Валеры Леванеўскі, прадпрымальнік, палітык, кіраўнік Страйкаму прадпрымальнікаў Беларусі, палітычны зняволены. 22 жніўня: Торы Эймас, амерыканская спявачка. 29 жніўня: Карл Маркавіц, акцёр тэатра і кіно. 10 лістапада: Міхаіл Яфрэмаў, расійскі акцёр тэатра і кіно. 18 снежня: Брэд Піт, амерыканскі акцёр. 26 снежня: Ларс Ульрых, бубнач гурта Metallica.
Памерлі 6 студзеня: Андрэй Александровіч, беларускі пісьменнік, перакладчык (пам. 22.1.1906) 11 лютага: Сільвія Плат, амерыканская паэтэса 11 мая: Герберт Спенсер Гасер, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1944) 3 чэрвеня: Ян XXIII, Папа Рымскі.